Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі
Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр. Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3].
Уладзімір Уладамірскі | |
Уладзімір Іосіфавіч Малейка | |
![]() Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатру Г. П. Глебова, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага (справа). 1959 год | |
Дата нараджэння: | 6 (18) кастрычніка 1893 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 24 студзеня 1971[2] (77 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Прафесія: | акцёр |
Гады актыўнасці: | 1920—1970 |
Тэатр: | Беларускі тэатр імя Я. Купалы |
Узнагароды: | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.
Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.
У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 1921—1922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4].
У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3].
Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3].
Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.
Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5].
Сям’яПравіць
- Жонка — Кацярына Васільеўна Замешына, актрыса, танцорка, спявачка.
- Сын — Барыс, акцёр
- Унук — Аляксандр, акцёр.
ТворчасцьПравіць
Акцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3].
Ролі ў тэатрыПравіць
- 1925 — «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. А. Міровіча — Брызгалін
- 1925 — «Каваль-ваявода» Е. А. Міровіча — Шут
- 1932 — «Айчына» К. Чорнага — Гушка
- 1936 — «Ваўкі і авечкі(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Апалон Мурзавецкі
- 1937 — «Апошнія» М. Горкага — Іван Каламійцаў
- 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Дрыль
- 1939 — «Гібель ваўка» Э. Л. Самуйлёнка — Абабурка
- 1941 — «У стэпах Украіны» А. Е. Карнейчука(руск.) бел. — Часнок
- 1942 — «Фронт(руск.) бел.» А. Е. Карнейчука — Горлаў
- 1945 — «Мілы чалавек» К. Крапівы — Канягін
- 1949 — «Гэта было ў Мінску» А. Е. Кучара(руск.) бел. — фон Кубэ
- 1953 — «Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага — Юсаў
- «З народам» К. Крапівы — Гудовіч
- «Салавей» З. Бядулі — Язэп
- «Фландрыя» В. Сарду(руск.) бел. — Ёнас
- «Без віны вінаватыя(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Шмага'
- «Праўда — добра, а шчасце лепш(руск.) бел.» А. М. Астроўскага — Гразноў
- «Сабака на сене(руск.) бел.» Л. дэ Вэгі — Трыстан
- «Міжбур’е» Д. І. Курдзіна — Дыбаў
- «Браняпоезд 14-69(руск.) бел.» У. В. Іванаў(руск.) бел. — Сінь-Бін-у
- «Гута» Р. Я. Кобеца — Цыганок
- «Мост» Я. С. Рамановіча — Мухін
- «Капітанская дачка(руск.) бел.» па А. С. Пушкіну — Пугачоў
- «Каварства і любоў» Ф. Шылера — Вурм
ФільмаграфіяПравіць
- 1927 — Кастусь Каліноўскі, фільм — казачы есаўл
- 1954 — Хто смяецца апошнім — Чарнавус Аляксандр Пятровіч
- 1957 — Палеская легенда — Багдан
- 1960 — Наперадзе — круты паварот(руск.) бел. — эпізод.
Узнагароды і званніПравіць
- Заслужаны артыст Беларускай ССР
- Народны артыст Беларускай ССР (1938)
- Народны артыст СССР (1955)
- Два ордэна Леніна (у тым ліку 1940)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медалі.
У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Владомирский Владимир Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
- ↑ http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-120-letiju-narodnogo-artista-Belarusi-Vladimira-Vladomirskogo_i_741.html
- ↑ Некрополь (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Няфёд У. І. Народны артыст БССР У. І. Уладамірскі. — Мн., 1954
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003