Уладзімір Іванавіч Агіевіч
Уладзімір Іванавіч Агіевіч (26 верасня 1910, в. Пухавічы, Мазырскі павет, Мінская губерня — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык[1].
Уладзімір Іванавіч Агіевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 (26) верасня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1952 (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, паэт, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 верасня 1910 года ў в. Пухавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
У 1929—1933 гадах працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937)[1], у 1937—1939 гадах — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1], быў паранены. У 1943—1946 гадах — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».
Памёр 2 кастрычніка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершамі ў 1928 годзе[1]. Як крытык выступаў з 1941 года. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію[1]. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954)[1].
Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950).
Сям’я
правіць- Сын — Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (1938—2014), беларускі філосаф.
- Сын — Валерый Уладзіміравіч Агіевіч.
Зноскі
Літаратура
правіць- Агіевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Агіевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.