Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў

(Пасля перасылкі з Уладзімір Алоўнікаў)

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (16 студзеня 1919, Бабруйск — 1996, Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Народны артыст Беларусі (1970). Прафесар (1980).

Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
Дата нараджэння 16 студзеня 1919(1919-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1996(1996-07-31) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці: Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. Залатарова ў 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. выкладчык, з 1966 г. дацэнт, з 1962 г. рэктар Беларускай кансерваторыі.

ТворчасцьПравіць

У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

ТворыПравіць

Сцэнічная музыкаПравіць

  • Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (сл. М. Клімковіча, 1979).

Вакальна-інструментальная музыкаПравіць

  • Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (сл. беларускіх паэтаў-партызан, 1988)
  • Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяді Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (сл. А. Вольскага, 1968)

Аркестравая музыкаПравіць

Для сімфанічнага аркестра

  • Сімфонія № 1 (1941)
  • Паэма «Партызанская быль» (1952)
  • Паэма «Нарач» (1954)
  • Сюіта «Песні міру» (1958)
  • «Урачыстая прэлюдыя» (1972)
  • Эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975)

Для аркестра беларускіх народных інструментаў

  • Сюіта «На Палессі» (1953)
  • Музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).

Камерна-інструментальная музыкаПравіць

  • Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948)
  • Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950)
  • Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эдюд (1948)
  • Апрацоўкі беларускіх народных песень для фартэпіяна ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка».
  • Фартэпіяннае трыа (1939)
  • Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951)
  • Песня-балада для кантрабаса з фартэпіяна (1988)

Вакальная музыкаПравіць

  • Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (сл. П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (сл. М. Танка, 1952), «Партызаны ідуць» (сл. М. Шарамета, 1953).
  • Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (сл. А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (сл. А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (сл. К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок».
  • Рамансы: «Ты назваў мяне ільдзінай» (сл. Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (сл. А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (сл. Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (сл. 3. Бядулі, 1948) і інш.
  • Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона.
  • Песні: «Песенька мінскіх дзяцей», «Песня пра Веру Харужую» (сл. Э. Агняцвет); «Песня пра Заслонава» (сл. А. Астрэйкі); «Даў слова — стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (сл. А. Бачылы); «Неман — сцяжына пешая» (сл. Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь» (сл. Р. Барадуліна); «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (сл. К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (сл. У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (сл. А. Дзеружынскага); «Песенка закаленных», «Университетский вальс» (сл. Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (сл. В. Зуёнка); «Песня пра Мінск» (сл. К. Кірэенкі); «Разгарэлася зорачка ясная» (сл. М. Клімковіча); «Пакаленні» (сл. П. Панчанкі); «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не аддам» (сл. А. Русака) і інш.

Прыкладная музыкаПравіць

  • Да драматычных спектакляў: «Брэсцкая крэпасць» (К. Губарэвіч).
  • Да кінафільмаў: «Міколка-паравоз» (1957). «Девочка ищет отца» (1959). «Весенние грозы» (1960). «Улица младшего сына» (сумесна з Ю. Бельзацкім, 1962). «Дороги без привала» (1965). «Баллада о матери» (1966).

Сям’яПравіць

Бацька беларускага музыканта Ігара Алоўнікава (нар. 1954)

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Нісневіч I. Жывая крыніца // Полымя. 1965. № 11.
  • Зубрыч I. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970.
  • Чарняк В. Кампазітар воінскага гарту // Мастацтва Беларусь. 1984. № 7.
  • Жураўлёў Д. Дынастыя музыкантаў // Мастацтва Беларусь. 1986. № 6.

СпасылкіПравіць