Уладзімір Аляксандравіч Базанаў

Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (29 лістапада 1957, в. Бардзінскае(руск.) бел., Бабаеўскі раён, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. З 2019 года старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Уладзімір Аляксандравіч Базанаў
Vladimir Bazanov.jpg
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 29 лістапада 1957(1957-11-29) (63 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Званне палкоўнік
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 29 лістапада 1957 года ў в. Бардзінскае Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці (РСФСР).

Скончыў Каломенскае вышэйшае ваеннае артылерыйскае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная артылерыя», Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войск і артылерыі». Палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

З’яўляецца старшынёй абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», членам савета і прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У 2010—2012 гадах — старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама» Брэст.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

27 сакавіка 2019 года быў абраны старшынёй асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола»[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» II ступені, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалём «За адзнаку ў воінскай службе», дваццаццю пяццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццёПравіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

СпасылкіПравіць