Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка
Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка (3 жніўня 1958, п. Троіцка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2010—2021), генерал-лейтэнант унутранай службы[1].
Уладзімір Вашчанка | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||||||||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
|||||||||||||
Папярэднік | Энвер Барыеў | |||||||||||||
Пераемнік | Вадзім Сіняўскі | |||||||||||||
Нараджэнне |
3 жніўня 1958 (65 гадоў) |
|||||||||||||
Адукацыя | ||||||||||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы | |||||||||||||
Ваенная служба | ||||||||||||||
Званне |
|
|||||||||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія правіць
У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 — камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста «Белтара». У 1976—1978 гадах служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 1980—1981 — малодшы інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1981—1983 — начальнік варты (там жа), у 1983—1986 гадах — намеснік начальніка (там жа), у 1986—1994 гадах — начальнік.
У 1994—1996 — намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні. У 1996—1997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1999—2000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
29 снежня 2010 года прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]
25 студзеня 2021 года вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях і звольнены са службы ў запас паводле ўзроста з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення[4].
Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Узнагароды правіць
- Медаль «За бездакорную службу» II (2000) і I ступеняў.
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (СССР).
- Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015[5], 2018[6], 2021[7]).
- Юбілейныя медалі Рэспублікі Беларусь і СССР.
Зноскі
- ↑ Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў (бел.) (7 мая 2015).
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 25 января 2021 г. № 26 «О В. А. Ващенко» .
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2015 года № 514 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2018 года № 565 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 студзеня 2021 г. № 29 «Аб узнагароджанні У. А. Вашчанкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» .