Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч

Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (3 ліпеня 1939, Чачэрск, Гомельская вобласць — 21 ліпеня 1999) — беларускі акцёр, рэжысёр.

Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч
Дата нараджэння 3 ліпеня 1939(1939-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1999(1999-07-21) (60 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1961). Працаваў акцёрам ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа (1961—1964). Атрымаў рэжысёрскую адукацыю ў Ленінградскім інстытуце тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1967). Працаваў галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (1970—1975), Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1975—1981), Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1983—1988), Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (1990—1993), мастацкім кіраўніком Гомельскага абласнога драматычнага тэатра (1993—1999).

Прызнанне

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Баравік Р. І. Караткевіч Уладзімір Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 493—494.