Уладзімір Аляксандравіч Лобач

Беларускі навуковец
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Уладзімір Аляксандравіч Лобач (нар. 23 жніўня 1972 года ў Наваполацку) — беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст, доктар гістарычных навук.

Уладзімір Аляксандравіч Лобач
Дата нараджэння 23 жніўня 1972(1972-08-23) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У 1994 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», пасля чаго стаў працаваць у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа абараніў кандыдацкую дысертацыю «Уяўленні аб прасторы і часе ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў (па этнаграфічных і фальклорных матэрыялах XIX — пачатку XX ст.)» па спецыяльнасці «Этналогія, этнаграфія і антрапалогія».

З 2003 года — дацэнт кафедры гісторыі і сацыялогіі, з 2005 — дацэнт кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, з 2015 года — дацэнт кафедры гісторыі і турызму, з 2019 года - прафесар кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2008 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 2009 годзе прызнаны лепшым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і атрымаў спецыяльны прыз «Крыніца ведаў».

21 снежня 2017 года абараніў дысертацыю «Міфасемантыка традыцыйнага культурнага ландшафту беларусаў канца XIX — пачатку XXI ст.» на суісканне вучнай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Этналогія, этнаграфія і антрапалогія» у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

8 красавіка 2021 года толькі што прызначаны на пасаду рэктара ПДУ Алег Раманаў звольніў Уладзіміра Лобача з пасады прафесара кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта ПДУ па палітычных матывах, што стала своеасаблівай помстай кіраўніцтва ўніверсітэта і дзяржаўных органаў за актыўную палітычную пазіцыю навукоўца і непрыхаваную падтрымку ім нацыянальна-дэмакратычнага руху ў краіне. У верасні 2023 года адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

З 2022 года года праводзіць даследаванні ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук у Варшаве.

Навуковыя інтарэсы

правіць

Асноўныя даследаванні прысвечаны пытанням этнасеміётыкі, міфалогіі прасторы, традыцыйнага культурнага ландшафту, сакральнай геаграфіі, народнай медыцыны беларусаў, этнастэрэатыпам.

Даследуе традыцыйны культурны ландшафт беларусаў, іх міфапаэтычную карціну свету на розных таксанамічных узроўнях. На беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле даследуе сімвалічны статус і рытуальныя функцыі як прыродных, так і антрапагенных элементаў культурнага ландшафту. Займаецца тэарэтычнай распрацоўкай сімвалічнай трансгранічнасці, даследуе сімвалічныя прынцыпы аб’ектывацыі гісторыі з дапамогай элементаў культурнага ландшафту, уласцівыя беларускай этнакультурнай традыцыі.

З 1995 года ўзначальвае палявыя этнаграфічныя экспедыцыі ПДУ па тэрыторыі Паўночнай Беларусі.

Бібліяграфія

правіць

З’яўляецца аўтарам некалькіх сотняў навуковых, навукова-метадычных і краязнаўчых публікацый, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

  • Лобач У. А. Этнаграфія Беларусі: вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў спецыяльнасцей 1-21 03 01 «Гісторыя», 1-02 01 02 «Гісторыя. Замежная мова» / У. А. Лобач. — Наваполацк: ПДУ, 2006. — 328 с.
  • Лобач У. А. Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве / У. А. Лобач. — Мінск: Тэхналогія, 2013. — 511 с.
  • Лобач У. А. Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 188 с.
  • Лобач У. А. Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып. 2. Народная проза беларусаў Падзвіння: у 2 ч. / уклад., прадм. і паказ. У. А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — Ч.1. — 292 с.
  • Лобач У. А. Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып. 2. Народная проза беларусаў Падзвіння: у 2 ч. / уклад., прадм. і паказ. У. А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — Ч. 2. — 368 с.

Некаторыя артыкулы

правіць
  • Лобач У. А. Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў ХІХ — пачатку ХХ ст. / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2005. — № 1. — С. 47-51.
  • Лобач У. А. Элементы культурнага ландшафту ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў (па этнаграфічных і фальклорных матэрыялах Рэчыцкага рэгіёну) / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2006. — № 7. — С. 2-8.
  • Лобач У. А. Курганы і гарадзішчы ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2007. — № 7. — С. 2-11.
  • Лобач У. Амбівалентнасць культурнай прасторы ў магічных практыках беларусаў / У. Лобач, Т. Валодзіна // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск: Права і эканоміка, 2007. — Вып. 3, ч. 2. — С. 32-38.
  • Лобач В. Пространственные характеристики ритуальных практик в народной медицине белорусов / В. Лобач, Т. Валодина // Acta Neophilologica. Olsztyn: Wyd-wo Uniwersytetu Warminsko-Mazurskiego, 2007. — Т. IX. — S.143-153.
  • Лобач У. А. Сімвалічны статус і рытуальныя функцыі могілак у беларускай народнай культуры вярхоўяў Бярэзіны і Віліі ХХ — пач. ХХІ ст. / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2008. — № 1. — С. 71 — 82.
  • Лобач У. А. Культавыя крыніцы беларуска-рускага (Полацка-Себежскага) памежжа: да праблемы вывучэння і захавання / У. А. Лобач // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 359—367.
  • Лобач У. А. «Поле культуры» у традыцыйным светапоглядзе беларусаў Падзвіння (паводле твораў Яна Баршчэўскага) / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2008. — № 7. — С. 2-12.
  • Лобач У. А. Кірмаш у традыцыйных уяўленнях і фальклоры беларусаў / У. А. Лобач // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 6. — С. 33-36.
  • Лобач У. А. Сімволіка і рытуальныя функцыі храма ў беларускай народнай медыцыне / У. А. Лобач // Веснік МДУ імя А. А. Кулешова. — 2008. — № 4 (31). — С. 41-45.
  • Лобач У. А. Рускія, украінскія і польскія землі ў міфапаэтычных уяўленнях беларусаў / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2009. — № 1. — С. 51-58.
  • Лобач У. А. Свет людзей і свет багоў: прастора ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў / У. А. Лобач // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 3. — С. 12-17.
  • Лобач У. А. Міфасемантыка сядзібы і хаты ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў / У. А. Лобач // Веснік Віцебск. дзярж. ун-та ім. П. М. Машэрава. — 2009. — № 2 (59). — С. 40-47.
  • Лобач У. А. Латвія і латышы ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў Падзвіння XIX — першай паловы XX ст. / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2009. — № 7. — С. 51-60.
  • Лобач У. А. Вёска (сяло) ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў (па матэрыялах абрадавага фальклору) / У. А. Лобач // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск: Права і эканоміка, 2009. — Вып. 7. — С. 242—248.
  • Лобач У. А. Міфасемантыка культурнага ландшафту беларусаў: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы даследавання / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2010. — № 1. — С. 9-19.
  • Лобач У. А. Міфасемантыка дарогі ў беларускай традыцыйнай культуры / У. А. Лобач // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. — Вып. 8. — С. 361—366.
  • Lobač U. Miškas baltarusių mitopoetiniame pasaulėvaizdyje / U. Lobač // Liaudies kultūra. — 2011. — Nr. 1. — Р. 9-15.
  • Лобач У. А. Карчма ў беларускай этнакультурнай традыцыі: сімвалічны статус і рытуальныя функцыі / У. А. Лобач // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 3. — С. 15-19.
  • Лобач У. А. Міфасемантыка азёраў і астравоў у традыцыйнай карціне свету беларусаў / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2011. — № 9. — С. 2-11.
  • Lobach U. The sacred lakes of the Dvina region (Northwest Belarus) / U. Lobach // Archaeologia Baltica. — 2011. — T. XV. — P. — 61-68.
  • Lobačius U. Archeologiniai paminklai tradiciniame liaudies pasaulėvaizdyje (Baltarusijos-Rusijos paribys) / U. Lobačius // Liaudies kultūra. — 2015. — № 5. — Р. 47-52.
  • Лобач У. А. Горад і гараджане ў светапоглядзе беларускіх сялян другой паловы ХХ — пачатку ХХІ ст. (па фальклорных і этнаграфічных матэрыялах Віцебшчыны) / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2015. — № 9. — С. 162—167.
  • Лобач У. Культавыя крыніцы Віцебска-Смаленскага памежжа: сімвалічны статус і рытуальныя функцыі / У. Лобач // Białorutenistika Białostocka. Białystok : Uniwersytet w Białymstoku, 2015. — T. 7. — S. 295—311.
  • Лобач У. Сакральныя азёры Віцебска-Пскоўскага памежжа: сімвалічны статус у міфапаэтычнай карціне свету / У. Лобач // Białorutenistika Białostocka. Białystok : Uniwersytet w Białymstoku, 2015. — Т. 8. — S. 373—379.
  • Лобач У. А. «Валькірыі» паўночнабеларускіх паданняў: сімволіка і тыпалогія вобразу / У. А. Лобач // Веснік Полацк. дзярж. ун-та. Сер. А. Гум. навукі. — 2016. — № 9. — С. 36-44.
  • Лобач У. Курганы, гарадзішчы, скарбы: «вясковая археалогія» на тэрыторыі Віцебшчыны ў ХІХ-ХХ стст. / У. Лобач // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. — 2017. — Вып. 4. — С. 10-39.

Зноскі

Спасылкі

правіць