Уладзімір Аляксандравіч Тычына
Уладзімір Аляксандравіч Тычы́на (1 жніўня 1946, пас. Верхня-Сталінск, Якуцкая АССР) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Аляксандравіч Тычына | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Мітрафанавіч Тычына[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак у Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сцяпанаўна (руская) як кулачка была выслана тады ж. Брат літаратуразнаўца Міхася Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча[1]. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1977 годзе. Працаваў старшым мастаком, кіраўніком брыгады ў ПКБ Мінсельбуда БССР, з 1986 года — кіраўнік брыгады ў праектна-тэхналагічным інстытуце Белсельбуда[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Мінск[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: інтэр’еры клуба-сталовай мэблевай фабрыкі (1973), клуба будаўнікоў і ўпраўлення «Маладзечнасельбуд» (1976) у Маладзечне; у аўтарскім калектыве: піянерлагер завода халадзільнікаў у Зялёным (1972), інтэр’ер клуба-сталовай піянерлагера «Сонечны» ў Валожынскім раёне (1976)[2].
Зноскі
- ↑ Аповяд пра жыццё і смерць // НАША СЛОВА №31 (1026) 3 жніўня 2011 г.
- ↑ а б в Тычино Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Тычино Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)