Уладзімір Аляксеевіч Белы
Уладзімір Аляксеевіч Белы (8 чэрвеня 1922, Краснадар, РСФСР — 17 жніўня 1994) — беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны вынаходнік БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). У 1975—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1][2].
Уладзімір Аляксеевіч Белы | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1994 (72 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, палітык |
Навуковая сфера | фізіка палімераў (механіка металапалімерных сістэм) |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту |
Вядомыя вучні | Віктар Яўгенавіч Старжынскі і Васіль Аляксандравіч Струк |
Вядомы як | матэрыялазнаўца і трыболаг |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 чэрвеня 1922 года ў горадзе Краснадар. У 1945 годзе з адзнакай скончыў Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту[2]. Паступіў у аспірантуру, у 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах трэння і зносу матэрыялаў[3].
Працаваў дэканам і загадчыкам кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. З 1960 года загадчык лабараторыі «Тэхнічная механіка»[2], з 1963 года кіраўнік лабараторыі, ператворанай у аддзел механікі палімераў АН БССР. У 1969—1979 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР[2].
Выкладаць пачаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 1969—1973 гадах займаў пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта. У 1973—1987 гадах — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР.
З 1978 па 1983 год займаў пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт пад яго кіраўніцтвам выйшаў у першыя шэрагі сярод больш чым 800 ВНУ СССР. У 1979, 1980 і 1981 гадах універсітэт узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў[4].
З 1987 года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з 1993 года ганаровы дырэктар інстытута. У 1979—1990 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос», членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па даследаванню ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, трэнню і зносу палімераў. Распрацаваў асновы механікі металапалімерных сістэм, разліку і канструявання металапалімерных вырабаў[3].
Ім было напісана больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. Аўтар 350 вынаходак, атрымаў 20 патэнтаў ЗША, Англіі, ФРГ, Японіі, Італіі, Францыі, Швецыі і іншых краін[1].
Памяць
правіць2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 «Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага[5], а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага[6].
У лютым 2004 года Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць скверу перад інстытутам імя У. А. Белага[7].
Бібліяграфія
правіць- Адгезия полимеров к металлам. — Мн., 1971 (совместно с Н. И. Егоренковым, Ю. М. Плескачевским).
- Трение полимеров. М., 1972 (в соавторстве).
- Трение и износ материалов на основе полимеров. — Мн., 1976 (совместно с М. И. Петроковцом, В. Г. Савкиным, А. И. Свириденком).
- Полимерные покрытия. — Мн., 1976 (совместно с В. А. Довгяло, О. Р. Юркевичем).
- Propriétés d’antifriction des revètements polymeres en pellicule, mince. — У кнізе: Le frottement et l’usure. Paris, 1968; у кнізе: Advances in polymer friction and wear, New York; London, 1974
- Lubrication of Metal-Polymer Friction Units (саўм. з А. І Свірыдзёнкам, С. В. Шчарбаковым). — У кн.: International Lubricatian conference. Tokyo, 1975
Узнагароды і прэміі
правіцьЗноскі
- ↑ а б Белый Владимир Алексеевич(недаступная спасылка). Деятели науки Гомельской области. Гомельский облисполком. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2006. Праверана 10 жніўня 2009.
- ↑ а б в г т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б Академик Белый Владимир Алексеевич . НАН Беларуси. Праверана 10 жніўня 2009.
- ↑ а б Белый Владимир Алексеевич . Сайт Михаила Шпилевского. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2007. Праверана 10 жніўня 2009.
- ↑ История(недаступная спасылка). Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого Национальной Академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 10 жніўня 2009.
- ↑ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 2 декабря 1994 г. №220 "Об увековечении памяти В.А.Белого" . Право. Праверана 10 жніўня 2009.
- ↑ В Гомеле появится сквер имени академика Владимира Белого. — БЕЛТА, 2004.
- ↑ Академик Белый Владимир Алексеевич . НАН Беларуси. — «за разработку теоретических основ создания фрикционных материалов и конструкций из полимеров и металлополимеров». Праверана 10 жніўня 2009.
Літаратура
правіць- О Владимире Алесеевиче Белом. — Трение и износ. — Гомель: Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого НАН Беларуси, 2004. — Т. 25. — С. 343.
- От редакции. — Материалы. Технологии. Инструменты. — Гомель: Институт механики металлополимерных систем им. В.А. Белого НАН Беларуси, 2002. — Т. 7. — С. 5-6.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Белы Уладзімір Аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 111. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Академик Белый Владимир Алексеевич . НАН Беларуси. Праверана 10 жніўня 2009.
- Белый Владимир Алексеевич . Сайт Михаила Шпилевского. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2007. Праверана 10 жніўня 2009.
- Уладзімір Аляксеевіч Белы ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Белый Владимир Алексеевич(недаступная спасылка). Деятели науки Гомельской области. Гомельский облисполком. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2006. Праверана 10 жніўня 2009.