Уладзімір Аляксеевіч Варава

Уладзімір Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі раён — 4 мая 1929) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Уладзімір Варава
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзімір Аляксеевіч Варава
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1896(1896-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1929(1929-05-04) (32 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вядомы японскі пісьменнік Удзяко Акіта з групай беларускіх пісьменнікаў: стаяць Уладзімір Варава, Паўлюк Шукайла, Удзяко Акіта, Макар Шалай, сядзяць Алесь Гародня, Янка Відук

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім політэхнікуме. З 1921 г. — у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай перыёдыцы. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. рэдагаваў газету Грамады «Жыццё беларуса». Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намеснікам рэдактара акруговай газеты «Вясковы будаўнік» (Слуцк). З 1926 г. — у Мінскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб’яднанне Літаратурна-мастацкая камуна, удзельнічаў у выданні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928). Пісаў апавяданні, артыкулы, фельетоны.

Зноскі

Літаратура правіць