Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Анатольевіч Гошын

Уладзі́мір Анато́льевіч Го́шын (нар. 31 жніўня 1962, сяло Джурун Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці, Казахстан) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Уладзімір Гошын
Уладзімір Гошын
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам
з 13 чэрвеня 2016
Папярэднік: Валерый Садоха
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя
30 чэрвеня 2011 — 13 снежня 2011
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Алег Лапцёнак
Пераемнік: Віталь Прыма
 
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1984)
Расійская мытная акадэмія (1999)
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 31 жніўня 1962(1962-08-31) (57 гадоў)

БіяграфіяПравіць

Працаваў настаўнікам англійскай мовы Сольскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1988 года паступіў на службу ў мытныя органы. Праходзіў службу ў Мінскай рэгіянальнай мытні, ДМК Беларусі, Упраўленні знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. У 1997—1998 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.

Быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 26 лютага 2008 года атрымаў пасаду першага намесніка[1]. 30 чэрвеня 2011 года сыйшоў у адстаўку з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя[2], адстаўлены быў 13 снежня 2011 года[3].

З 1 лютага 2012 года па 31 студзеня 2016 года — член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве[4].

Зноскі