Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян

Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян (23 мая 1942, Орск, Арэнбургская вобласць, Расія — 21 жніўня 2002) — беларускі вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).

Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян
Дата нараджэння 23 мая 1942(1942-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2002(2002-08-21) (60 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1975).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1970—2002; факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра тэарэтычных асноў электратэхнікі, з 1993 — прафесар, у 1999—2002 — дэкан факультэта).

Памёр 21 жніўня 2002 года, пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску.

Навуковыя інтарэсы: метады праектавання ланцугоў і ўстройстваў на пераключаемых кандэнсатарах; аўтаматызаваны аналіз электрычных і электронных схем; электрычнае фільтраванне і апрацоўка сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі. 30 аўтарскіх пасведчанняў.

Бібліяграфія правіць

  • Методы построения эффективных частотно-селективных устройств на переключаемых конденсаторах для обработки сигналов в радиотехнических системах : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.21 / Кешишьян Владимир Анатольевич. — Минск, 1993.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кешыш’ян Уладзімір Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 242.
  • Кешишьян Владимир Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 29.
  • Кешишьян Владимир Анатольевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 285—286.