Уладзімір Аркадзевіч Мацвееў
Уладзімір Аркадзевіч Мацве́еў (13 сакавіка 1956 г., Віцебск) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Уладзімір Аркадзевіч Мацвееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец, інфекцыяніст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | інфекталогія[d] |
Месца працы | Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, БелМАПА |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1979 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1980 па 1982 год працаваў урачом рэаніматолагам ў Віцебскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы, з 1982 па 1988 год — старэйшым лабарантам кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1983 годзе паступіў у завочную мэтавую аспірантуру Інстытута вірусалогіі імя Д. І. Іваноўскага АМН СССР, у 1987 годзе ў вучоным савеце названага інстытута абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» на тэму «Фарміраванне хранічнага гепатыту В і значэнне імуннага статусу хворага».
З 1988 па 1997 год паслядоўна працаваў у якасці асістэнта, дацэнта, прафесара кафедры педыятрыі ВДМУ па курсе дзіцячых інфекцыйных хвароб, з 1998 г. — загадчык названым курсам. У 1997 г. у навуковым савеце Санкт-Пецярбургскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Цытамегалавірусная інфекцыя ў дзяцей (клініка-эпідэміялагічныя і імунапатагенетычныя аспекты)» па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы». У 2003 г. ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне «Прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына». З кастрычніка 2005 года — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БелМАПА.
«Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Аўтар 120 навуковых прац, навучальнага дапаможніка «Інфекцыйныя хваробы ў дзяцей». У цяперашні час асноўныя навуковыя інтарэсы сканцэнтраваныя ў галіне ВІЧ-інфекцыі, апартуністычных інфекцый, вакцынапрафілактыкі, прыроджаных і перынатальных інфекцый.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Мацвееў Уладзімір Аркадзьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»