Уладзімір Баніфатавіч Антановіч

расійскі гісторык, археолаг і этнограф

Уладзімір Баніфатавіч Антановіч (18 лютага (2 сакавіка) 1834, паводле іншых звестак 1830, с. Махноўцы, Бярдзічаўскі павет, Кіеўская губерня — 8 (21) сакавіка 1908) — украінскі гісторык, археолаг, этнограф, археограф; адзін з заснавальнікаў украінскай нацыянальнай гістарыяграфіі. Член-карэспандэнт Расійскай АН (1901). Дацэнт (1870), прафесар (1878) Кіеўскага ўніверсітэта.

Уладзімір Баніфатавіч Антановіч
Дата нараджэння 6 (18) студзеня 1834[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (21) сакавіка 1908[3] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Kateryna Antonovych-Melnyk[d]
Дзеці Dmytro Antonovych[d]
Род дзейнасці этнолаг, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Vasyl Domanytskyi[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў у 1855 годзе медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, кароткі час працаваў урачом у Кіеўскай губерні. У 1860 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Пад уплывам прафесара М. А. Максімовіча і М. Дз. Іванішава прысвяціў сябе навукова-выдавецкай дзейнасці ў Кіеўскім цэнтральным архіве і Кіеўскай археаграфічнай камісіі. У 1863—1880 гадах галоўны рэдактар Часовай камісіі для разбору старажытных актаў у Кіеве. Доктарская дысертацыя — «Нарыс па гісторыі Вялікага княства Літоўскага да смерці Альгерда» (1878).

З 1870 года дацэнт, з 1878 года прафесар, з 1880 года дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта. Кіраўнік Гістарычнага таварыства Нестара-летапісца (з 1881).

Навуковая дзейнасць правіць

На падставе пераважна ім самім выяўленых матэрыялаў напісаў шэраг навуковых даследаванняў, якія вылучаліся навізной фактычнага матэрыялу, самастойнасцю агульнай навуковай пабудовы: «Нарыс адносін польскай дзяржавы да праваслаўя і праваслаўнай царквы» («Очерк отношений польского государства к православию и православной церкви», Кіеў, 1866, 2 выд. Вільня, 1867), «Нарыс гісторыі Вялікага княства Літоўскага да сярэдзіны XV ст.» («Очерк истории Великого княжества Литовского до половины XV столетия», вып. 1, Кіеў, 1878) і інш.

Працы па гісторыі Украіны, Беларусі і Літвы пазней склалі зборнікі «Манаграфіі па гісторыі Заходняй і Паўднёва-заходняй Расіі» («Монографии по истории Западной и Юго-западной России», т. 1, Кіеў, 1885). Кіраваў выданнем «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі», выдаў некалькі тамоў з уступнымі манаграфіямі, якія выходзілі таксама асобнымі выданнямі: «Пра паходжанне шляхецкіх родаў у Паўднёва-Заходняй Расіі» («О происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России», Кіеў, 1867), «Нарыс становішча праваслаўнай царквы ў Паўднёва-Заходняй Расіі паводле актаў (1650—1798)» («Очерк состояния православной церкви в Юго-Западной России по актам (1650—1798)», Кіеў, 1871) і інш.

Пад рэдакцыяй A. і К. Казлоўскага выдадзены «Граматы вялікіх князёў Літоўскіх з 1390 па 1569 год» («Грамоты великих князей Литовских с 1390 по 1569 год», Кіеў, 1868). Апублікаваў шэраг мемуарных і эпісталярных крыніц: «Дыярыуш» Ф. Еўлашоўскага (1866), запіскі Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» (1890).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Антановіч Уладзімір Баніфатавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Памяти члена-учредителя Исторического общества Нестора-летописца заслуженного ординарного профессора Владимира Бонифатьевича Антоновича (8 марта 1908 г.): С6. речей. Киев, 1909;
  • Сын Украіны: Володимир Боніфатійович Антонович. Т. 1—3. Киів, 1997;
  • Ульяновський В., Короткий В. Володимир Антонович: образ на тлі епохи. Киів, 1997 (змешчана бібліяграфія прац А.);
  • Михальченко С. И. Киевская школа в российской историография (В. Б. Антонович, М. В. Довнар-Запольский и их ученики). М.; Брянск, 1997.


Спасылкі правіць