Уладзімір Барысавіч Гераўкер
Уладзімір Барысавіч Гераўкер (25 лістапада 1947 — 6 лістапада 2009) — беларускі дызайнер, мастак-канструктар.
Уладзімір Барысавіч Гераўкер | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 2009 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак-канструктар, дызайнер мэблі |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Мінску. Брат беларускага архітэктара Георгія Гераўкера.
У 1963 годзе скончыў 8 класаў 42 сярэдняй школы Мінска і паступіў ан архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума. Скончыў яго ў 1967 годзе і быў накіраваны на працу ў інстытут «Белдзяржпраект».
- З 1967—1969 служыў у Савецкай арміі.
- У 1969 годзе быў прыняты на працу ў інстытут «Белкамунпраект» на пасаду архітэктара архітэктурна-будаўнічага аддзела.
- У 1970 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне «Інтэр’ер і абсталяванне»
- З 1975 года працаваў у НВА «Мінскпраектмэбля» мастаком-канструктарам МКА мэблі.
Праектаваў ці прымаў удзел у стварэнні мэблі і абсталявання для шматлікіх значных аб’ектаў краіны, такіх як гасцініцы «Планета», «Сталіца», «Еўропа», Палац моладзі, Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка, Мірскі замак.
Праекты жылой мэблі Гераўкера атрымлівалі залатыя і срэбныя ўзнагароды на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах.