Уладзімір Барысавіч Труноў

Уладзі́мір Бары́савіч Труно́ў (1918 — 1991) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Уладзімір Барысавіч Труноў
сцяг
Міністр камунальнай гаспадаркі БССР
5 лютага 1968 — 1973
Прэм’ер-міністр Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Артур Бязлюдаў
сцяг
Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
7 снежня 1964 — 1968
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Аляксандр Калітка
сцяг
Першы сакратар Віцебскага прамысловага абласнога камітэта КПБ
студзень 1963 — 7 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
сцяг
Старшыня Віцебскага аблвыканкама
1959 — 12 студзеня 1963
Прэм’ер-міністр Ціхан Кісялёў
Папярэднік Мікіта Парашчанка
Пераемнік пасада скасаваная
сцяг
Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
1955 — 1956
Папярэднік Дзмітрый Цябут
Пераемнік Дзмітрый Цябут
 
Партыя
Адукацыя
Нараджэнне 1918
Смерць 1991
 
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

Скончыў Тульскі механічны інстытут (1946).

Пасля вучобы працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута будаўнічых матэрыялаў.

У 19481951 гадах працаваў на Мінскім інструментальным заводзе Міністэрства станкабудавання СССР, займаў пасады начальніка Тэхнічнага аддзела, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара.

З 1951 года на партыйнай рабоце — сакратар Фрунзенскага раённага камітэта КП(б) Беларусі, партыйны арганізатар ЦК УКП(б)—КПСС Мінскага аўтамабільнага завода.

У 19531955 гадах — 1-ы сакратар Заводскага раённага камітэта КПБ.

Пасля працаваў у Віцебску другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (19551956), старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета (19591963), першым сакратаром Віцебскага прамысловага абласнога камітэта КПБ (19631964) і зноў другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (19641968).

У 1968 годзе ўзначаліў зноў утворанае Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР.

Пасля працаваў дырэктарам Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Другасчормет».

Зноскі

СпасылкіПравіць