Уладзімір Пятровіч Бельскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Бельскі)

Уладзімір Пятровіч Бельскі (20 чэрвеня 1955, в. Слабодка, Калінкавіцкі раён2012) — беларускі дыпламат, журналіст.

Уладзімір Пятровіч Бельскі
пасол Беларусі ў Чэхіі[d]
21 сакавіка 1997 — 2 снежня 2002
Папярэднік Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
Пераемнік Мікалай Мікалаевіч Барысевіч
Пасол Беларусі ў Славакіі[d]
21 сакавіка 1997 — 2 снежня 2002
Нараджэнне 20 чэрвеня 1955(1955-06-20)
Смерць 2012
Месца пахавання
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Слабодка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці[1] ў сям'і сялян-беларусаў.

Выпускнік факультэта журналістыкі БДУ[2].

Працаваў у газеце «Советская Белоруссия», да 1989 года выконваючым абавязкі рэдактара ў газеце «Знамя юности», у 1989—1996 гадах галоўным рэдактарам газеты «Чырвоная змена», у 1996—1997 гадах старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку.

21 сакавіка 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славакскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 снежня 2002 года[4].

У 2000-х гадах працаваў галоўным рэдактарам газеты «Семья».

Памёр у 2012 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[5].

Зноскі

  1. Іх імёны ў летапісу краю (руск.). ГУК "Централизованная библиотечная сеть Калинковичского района". Праверана 21 ліпеня 2024.
  2. Белы птах, які адляцеў
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 1997 г. № 207 «О назначении В. П. Бельского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 20 мая 2012. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2002 г. № 587 «Об освобождении В. П. Бельского от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Чешской Республике и в Словацкой Республике по совместительству»(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.

Спасылкі

правіць