Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй

(Пасля перасылкі з Уладзімір Бруй)

Уладзі́мір Дзмі́трыевіч Бруй (нар. 8 жніўня 1948, Гарадзея, Нясвіжскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй
альтэрн.: Уладзімер Бруй
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ігнась Адамскі
Дата нараджэння 8 жніўня 1948(1948-08-08) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, настаўнік
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у 1971 годзе па спецыяльнасці перакладчык англійскай і французскай моў.

У 1974—2003 працаваў настаўнікам англійскай і французскай моў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. У 2003—2007 — перакладчык у кампаніі «Совинтервод» (Расія). У 2008—2009, з 2010 — перакладчык на Гарадзейскім цукровым камбінаце.

З 2007 года на пенсіі. З 2011 — кіраўнік Мінскай абласной філіі хрысціянскага літаратурнага аб’яднання «Ласка Божая» («руск.: Благодать»).

У 2019 годзе Павел Севярынец вінаваціў кіраўніцтва Беларускага ПЭН-цэнтра ў тым, што яно не прыняло ў арганізацыю шэраг літаратараў, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку Уладзіміра Бруя[1].

Творчасць правіць

Публікавацца пачаў у перыёдыках: «Нясвіжскіх навінах», «Настаўніцкай газеце», хрысціянскім часопісе «Благодать».

Бібліяграфія правіць

  • «Нябесны банк: аповеды з жыцця» (2015)
  • «Трэцяя Бярэзіна: аповеды з жыцця» (2016)
  • «Две жизни — одна судьба: роман» (бел.: Два жыцці — адзін лёс, 2017)[2]
  • «Приключения сирийца в СССР : роман в новеллах» (бел.: Прыгоды сірыйца ў СССР, 2018, пад псеўданімам Игнась Адамский)[2]

Зноскі

Спасылкі правіць