Уладзімір Валер’евіч Громаў

Уладзімір Валер’евіч Громаў (нар. 23 жніўня 1973, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі артыст оперы, барытон. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2012). Народны артыст Беларусі (2021).

Уладзімір Валер’евіч Громаў
Дата нараджэння 23 жніўня 1973(1973-08-23) (51 год)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас барытон
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларусі Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

У 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь і Украіны М. Жылюка). У 2003 годзе скончыў магістратуру акадэміі музыкі.

З 2000 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Актыўна канцэртуе, удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, сярод якіх: Міжнародны фестываль «Пхеньянская вясна» (2000), Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя С. Манюшкі (Беларусь, Мінск, 2001, II прэмія), Міжнародны конкурс вакалістаў у Бялградзе (Югаславія, 2002, дыплом), Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран (2003), Дні культуры горада Мінска у горадзе Кіеве (Украіна), Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан (2007). З 2005 года пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» (Беларусь, Віцебск).

Гастролі

правіць

Рэгулярна запрашаецца ў Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя М. Ф. Ахундава. У 2013 годзе выканаў партыю Графа ў прэм’ерным паказе «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта (дырыжор Э. Куліеў), на працягу наступных гадоў пастаянна ўдзельнічаў у спектаклях Азербайджанскай оперы. Так, у сезоне 2017—2018 саліст выканаў вядучыя партыі ў спектаклях «Тоска», «Багема», «Мадам Батэрфляй», «Севільскі цырульнік», «Жаніцьба Фігаро».

Удзельнік Гданьскага музычнага фестывалю — партыя саліруючага барытона ў Нямецкім рэквіеме І. Брамса, дырыжор Эрнст Вэн Ціл (2013).

У кастрычніку 2022 года выканаў партыю Яўгена Анегіна ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага на Фестывалі опернага мастацтва імя А. Эшпая на сцэне Марыйскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Эрыка Сапаева Выступаў з канцэртамі камернай музыкі і ў суправаджэнні аркестраў Беларусі і Расіі ў Германіі, Іспаніі, Іране, КНДР, Люксембургу, Францыі, Польшчы, Украіне, Казахстане, Таджыкістане. Гастраляваў з трупай тэатра ў Расіі, Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі.

У ліпені 2024 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў Гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубэна Дарыа ў Манагуа.

Узнагароды

правіць

Спасылкі

правіць