Уладзімір Валянцінавіч Карпяк

Уладзімір Валянцінавіч Карпяк (нар. 22 ліпеня 1967, Наўёйі Акмяне Літоўская ССР) — беларускі палітык.

Уладзімір Валянцінавіч Карпяк
Нараджэнне 22 ліпеня 1967(1967-07-22) (57 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-электрык па аўтаматызацыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Хмяльніцкага паўночнага прадпрыемства электрычных сетак у горадзе Шапятоўцы, Украіна. Працаваў энергетыкам, старшым майстрам, інжынерам, галоўным энергетыкам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхнічнаму развіццю, галоўным інжынерам — першым намеснікам дырэктара завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску з 14 сакавіка 2017[1]. 26 чэрвеня 2018 быў прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Белшына»[2], 23 красавіка 2020 года вызвалены з гэтай пасады[3].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі