Уладзімір Васілевіч Анічэнка
Уладзімір Васільевіч Анічэ́нка (20 ліпеня 1924, Янаўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 2 лютага 2001) — беларускі мовазнавец, доктар навук (1970), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976)[1].
Уладзімір Васільевіч Анічэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 2001 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў БДУ ў 1952 годзе[1], аспірантуру Інстытуту мовазнаўства, кандыдат навук (1955).
У час 2-й сусветнай вайны — удзельнік чэшскага антыфашысцкага супраціўлення[1].
У 1955—1970 гадах у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, з 1970 г. загадчык кафедрай Гомельскага ўніверсітэта[1].
У навуцыПравіць
Даследаваў гісторыю беларускай мовы[1]. Вывучаў (1960-я гг.) беларуска-украінскія пісьмова-моўныя сувязі старажытнай пары. Стваральнік гомельскай школы беларусістыкі[2], ініцыятар вывучэння мовы Усходняга Палесся і стварэння анамастычных слоўнікаў Гомельшчыны. Даследаваў спадчыну Скарыны і Янкі Купалы. Адзін з аўтараў «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы» (1970)[1].
Выхаваў больш за 20 кандыдатаў і дактароў навук мовазнаўства.
ПрацыПравіць
АсабістаПравіць
- «Лінгвістычная Скарыніяна», цыкл прац.
- «Слоўнік мовы Скарыны». У 3 т.
- «Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі». — Мн., 1969, доктарская дысертацыя.
- «Александрыя», выданне рукапісаў твору прыгожага пісьменства 17 ст.
- «Марфалогія ўсходнеславянскіх моў». — Мн., 1973
- «Беларускі казачны эпас». — Мн., 1976
- «Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў». — Гомель, 1978
СупольнаПравіць
- «Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы». У 2 т. (у сааўтарстве).
- «Слоўнік мовы Янкі Купалы». У 8 т., як кіраўнік калектыву лексіколагаў.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны II ступені, «Чэхаславацкі партызан» і інш. Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне навукі (за цыкл прац «Лінгвістычная Скарыніяна»), медаль імя Скарыны.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Д. Паўлавец. Руплівец мовазнаўчай нівы // Беларуская лінгвістыка. — Вып.49. — Мн., 2000. — С. 90, 91.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 36.