Уладзімір Васілевіч Трацэўскі

Уладзімір Васілевіч Трацэўскі (нар. 27 жніўня 1936, г.п. Парычы, Парыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1993), прафесар (2000). Член Прэзідыума Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Уладзімір Васілевіч Трацэўскі
Дата нараджэння 27 жніўня 1936(1936-08-27) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1993)
Навуковае званне
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1964 годзе БПІ. Працаваў у Белдзяржпраекце. У 19692017 гадах выкладаў на кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» БНТУ: асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт (1992), загадчык кафедры (19902000), прафесар (2000). У 19811986 гг. — намеснік дэкана архітэктурнага факультэта.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Займаецца вывучэннем архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Мае больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый. Падрыхтаваў і выдаў 5 навучальна-метадычных распрацовак па курсавым архітэктурным праектаванні і абмернай практыцы. Сааўтар кніг і навучальных дапаможнікаў. Аўтар фундаментальнай працы — навучальнага дапаможніка «Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (1989). Выступае з дакладамі на міжнародных, рэспубліканскіх навукова-даследчых і навуковых канферэнцыях, семінарах, у тым ліку і за мяжой.

ТворчасцьПравіць

З’яўляецца адным з аўтараў праектаў і пабудаваных будынкаў і комплексаў: конкурсны праект планіроўкі забудовы мікрараёна «Усход» у Мінску (заахвочвальная прэмія), Міжнародны маладзёжны цэнтр «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы, жылыя дамы ў Мінску і іншых гарадах рэспублікі, комплекс адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў па пр. Пераможцаў у Мінску, царква ў в. Сіняўка Клецкага раёна, Саборная мячэць у Мінску (20042016).

Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры ў Беларусі — касцёлаў у Варонча, Дараве, Бабруйску, Сёмкавым Гарадку, Воўчыне, царквы ў Вялікай Ліпе, сядзібнага комплексу ў в. Высокая Ліпа і інш.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі СССР і Мінвуза Беларусі «За выдатныя поспехі ў працы», Ганаровымі граматамі Мінвуза БССР, БНТУ і Беларускага саюза архітэктараў.

БібліяграфіяПравіць

  • Трацевский, В. В. Народное зодчество Белоруссии / В. В. Трацевский. — Минск : Полымя, 1976. — 31 с.
  • Трацевский, В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии / В. В. Трацевский. — Минск : Выш. шк., 1989. — 191 с.

СпасылкіПравіць