Уладзімір Васільевіч Краўцоў
Уладзімір Васільевіч Краўцоў (28 жніўня 1953, Падпарожжа, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Уладзімір Васільевіч Краўцоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Сямён Шапіра | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Каранік | ||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1953 (71 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьУ 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ. У 1981-1983 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Акцябрскага райкама КПБ Магілёва. У 1983-1985 гадах —- інструктар Магілёўскага абкама КПБ.
У 1985-1991 гадах з’яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ.
З 1991 працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяцыі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва «ІНІН».
З 1997 — намеснік дырэктара ТАА «МП РУХ» Магілёва.
З 1998 — дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «Трансэнерга-Захад» Магілёва.
У 2001—2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рыначных адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 2012 года з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.
У 2013—2020[1] гадах — старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 320 «О В. В. Кравцове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (22 жніўня 2020).
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- news.belta.by