Уладзімір Васілевіч Тугай
Уладзімір Васілевіч Туга́й (нар. 7 мая 1951, г. Нароўля Гомельскай вобласці) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).
Уладзімір Васілевіч Тугай | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1976 г., дзе і працаваў (сакратар камітэта камсамола у 1976—1982 гг., у 1982—1988 гг. намеснік дэкана гістарычнага факультэта, у 1988—1991 сакратар парткама). У 1991—2005 гг. дэкан гістарычнага факультэта, у 2005—2015[1] гг. загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2016 г. — загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].
Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Уладзімір Тугай разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом), падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.
Бібліяграфія
правіць- Тугай, У.В. Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) / У.В. Тугай, В.М. Фаміным) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. даля студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994.
- Тугай, У.В. Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) / У.В. Тугай // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998.
- Тугай, В.В. Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) / В.В. Тугай // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1.
- Тугай, У.В. Латышы на Беларусі / У.В. Тугай. — Мн.: Ул. Скакун, 1999. — 133 с.
- Тугай, У.В. Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) / У.В. Тугай. — Мн., 2001.
- Тугай, У.В. Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) / У.В. Тугай. — Мн.. 2002.
- Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін / У.В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
Зноскі
- ↑ http://fhist.bspu.by/kafedry/vseobshchei-istorii-i-metodiki-prepodavaniya-istorii
- ↑ http://history.by/%D1%82%D1%83%D0%B3%D0%B0%D0%B9-%D0%B2%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80-%D0%B2%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87/ Архівавана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегамі. 2 снежня 2020
Літаратура
правіць- Тугай Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Тугай Уладзімір Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 537. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.