Уладзімір Вікенцьевіч Бабук

Уладзімір Вікенцьевіч Бабу́к[1] (14 (26) ліпеня 1897, в. Навасёлкі, Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 20 верасня 1977, Мінск) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1948)[2].

Уладзімір Вікенцьевіч Бабук
Дата нараджэння 14 ліпеня 1897(1897-07-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1977(1977-09-20) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Магілёўскую фельчарскую школу ў 1917[3] годзе, вучыўся ў Блонскім народным вучылішчы, на рабфаку[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1923 годзе. Працаваў загадчыкам Чэрвеньскага павятовага аддзела аховы здароўя. 3 1937 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце[4]. Загадчык кафедрамі агульнай, факультэцкай хірургіі, аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1937—1962)[2].

Памёр у Мінску. Пахаваны на могілках «Чыжоўка».

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар больш за 90 навуковых публікацый па даследаванні і лячэнню шоку і калапсу  (руск.), манаграфіі, падручніка для студэнтаў медыцынскіх ВНУ. Падрыхтаваў доктара, 22 кандыдаты медыцынскіх навук[3].

Работы па эксперыментальнаму і клінічнаму лячэнню траўматычнага шоку  (руск.) і крывацёку, хірургічнаму лячэнню астэаміеліту  (руск.), спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы  (руск.), апендыкулярных інфільтратаў  (руск.), апёкаў, гангрэны, сепсісу[2][4].

У медыцыне выдзяляюць сімптом Бабука[5].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны 2-ма ордэнамі, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Кіргізскай ССР, значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  2. а б в Бабук Владимир Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 36. — 737 с.
  3. а б в Бабук Владимир Викентьевич Архівавана 9 верасня 2011. (руск.)
  4. а б в БАБУК Уладзімір Вікенцьевіч(недаступная спасылка)
  5. Симптом Бабука (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць