Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч
Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч (нар. 20 студзеня 1952, в. Калоднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч | |
---|---|
Нараджэнне |
20 студзеня 1952 (72 гады) |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер шляхоў зносін.
Працоўную дзейнасць пачаў прарабам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 135 Мінскага абласнога вытворчага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці. Працаваў галоўным інжынерам, начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд» — дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 121 у горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].