Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў
Уладзімір Віктаравіч Шкатэ́лаў[1] (руск.: Владимир Викторович Шкателов; 7 (19) мая 1861 — 7 кастрычніка 1940) — вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, доктар хімічных навук (1889), прафесар (1883), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938).
Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (19) мая 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1940 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1889) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў першую класічную гімназію і ў 1878 годзе паступіў на хімічнае аддзяленне Імператарскага Маскоўскага тэхнічнага вучылішча, якое скончыў у 1884 годзе. З 9 лістапада 1886 года асістэнт Пятроўска-Разумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева)[2]. Абараніў дысертацыю на тэму «О химическом составе смол». У 1893—1914 гадах ардынарны прафесар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся разам з інстытутам у Харкаў і ў 1919 годзе па прапанове Савета Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута атрымаў званне заслужанага прафесара[2]. У ліпені 1923 года У. В. Шкатэлаў пераязджае ў Мінск і пачынае працу на кафедры сельскагаспадарчай і лясной тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі[2]. З 1925 года, пасля стварэння ў Горках Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, працуе ў ёй. У 1930 годзе У. В. Шкатэлаў Прызначаны на пасаду дырэктара Навукова-даследчага інстытута хіміі Акадэміі навук БССР у Мінску. Потым пераязджае ў Гомель і ў 1934 годзе стварае і становіцца кіраўніком лесахімічнай групы Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР[2]. У 1938 годзе вяртаецца ў Мінск і кіруе лесахімічнай лабараторыяй Інстытута хіміі[2].
Памёр У. В. Шкатэлаў 7 кастрычніка 1940 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[3].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац па даследаванні хімічнага складу і будовы натуральных смаляных кіслот і шкіпінараў. Праводзіў першыя даследаванні па падсочцы хвоі ў розных рэгіёнах Расіі[2]. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы на першых у Беларусі каніфольна-шкіпінарных заводах (у Бабруйску і Барысаве[2]).
Сярод апублікаваных прац:
- О химическом составе смол. — М., 1889.
- О составе русской смолы из pinus silvestris. // Журнал Русского физико-химического общества, 1888.
- О живице различных хвойных, ее составе и свойствах. // Записки Новоалександрийского института, 1897.
- О составе белорусской живицы и канифоли из Pinus silvestris и сравнение их со смоляными продуктами других хвойных и с иностранными, с которыми они идентичны / Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. — Горки, БССР: Тип. Акад., 1927.
- О составе твердой части естественной смолы и канифоли — Мн.: Издательство АН БССР, 1939.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шкатэлаў Уладзімір Віктаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 767. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- База данных «История белорусской науки в лицах» Центральной научной библиотеки им. Я. Коласа НАН Беларуси (руск.)
- Шкателов, Владимир Викторович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Сергей Сабадаш Патриарх // Проза.ру (руск.)