Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Іванавіч Ганчарык (29 красавіка 1940, Лагойскі раён Мінскай вобл.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Уладзімір Іванавіч Ганчарык
Дэпутат ВС Беларусі 13-га склікання
 
Партыя:
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат эканамічных навук[d]
Дзейнасць: эканаміст, прафсаюзны дзеяч, палітык
Нараджэнне: 29 красавіка 1940(1940-04-29) (79 гадоў)
 
Узнагароды:
ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1961), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). Кандыдат эканамічных навук (1976).

З 1964 член КПСС. У 1965 годзе перайшоў на партыйную работу, займаў шэраг кіраўнічых пасад. у т.л. другога сакратара Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, затым — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986–90), Вярхоўнага Савета СССР (1989–91). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання (1995–96).

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2001 годзе. Па выніках выбараў Ганчарык паводле афіцыйных дадзеных набраў 15,65% галасоў і такім чынам прайграў Аляксандру Лукашэнку, які набраў 75,65% галасоў выбаршчыкаў.

Зноскі

СпасылкіПравіць