Адкрыць галоўнае меню

Уладзі́мір Гаўры́лавіч Е́ўтух (3 студзеня 1932, в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР — 7 красавіка 2010, г. Мінск) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1979). Старшыня Дзяржбуда БССР, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, прэзідэнт ЗАТ «Інвест-Сістэм», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, народны дэпутат СССР.

Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух
Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух
сцяг
Першы намеснік Савета Міністраў Беларускай ССР
1986 — 1990
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Кавалёў
Папярэднік: Юрый Хусаінаў
сцяг
Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва
1979 — 1986
Прэм’ер-міністр: Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік: Уладзімір Кароль
Пераемнік: Юрый Пуплікаў
 
Партыя:
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Член у:
Нараджэнне: 3 студзеня 1932(1932-01-03)
Смерць: 7 красавіка 2010(2010-04-07) (78 гадоў)
Пахаванне:
 
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух нарадзіўся 3 студзеня 1932 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР. У 1939 годзе Уладзімір Еўтух становіцца вучнем пачатковай школы в. Заполле, у 1950 годзе заканчвае 10 класаў Карэліцкай сярэдняй школы. З 1950 па 1953 гады курсант Маскоўскага ваенна-інжынернага вучылішча ў Калінінградзе. Па заканчэнні вучылішча яму прысвойваюць званне лейтэнанта і накіроўваюць у вайсковую часць горада Маладзечна, дзе ён служыць камандзірам сапёрнага ўзвода. У 1955 годзе звальняецца з шэрагаў Савецкай Арміі па стану здароўя.

У 1962 годзе завочна скончыў будаўнічы факультэт Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.

Працоўны шлях Уладзімір Еўтух пачаў у 1956 годзе, пачаўшы майстрам завода зборнага жалезабетону № 6 трэста № 2 «Будіндустрыя». З 1960 па 1963 гады — начальнік лабараторыі, начальнік цэха, вытворчасці, сакратар парткама домабудаўнічага камбіната № 1 Мінпрамбуда БССР. З 1963 па 1966 гады — намеснік загадчыка аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага прамысловага абкама КПБ, з 1965 года — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага гаркама КПБ. З 1966 па 1969 год — кіраўнік будаўнічага трэста № 4 Мінпрамбуда БССР горада Мінска. З 1969 па 1975 год — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. З 1975 па 1979 год — загадчык сектара прамысловага і транспартнага будаўніцтва аддзела будаўніцтва ЦК КПСС.

У 1971-1975 гадах дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

З 1979 па 1986 гады — старшыня Дзяржбуда БССР[1]. Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1980 года[2].

З 1986 па 1990 гады — першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР[2].

З 1990 года — пенсіянер (пенсія саюзнага значэння, з 1994 года за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь). Пасля сыходу на пенсію, прадоўжыў працоўную дзейнасць. З 1991 па 1992 гады — саветнік Дзяржбуда БССР. З 1992 па 1994 год — прэзідэнт Беларускай інжынерна-камерцыйнай асацыяцыі забудоўшчыкаў. З 1994 па 1996 гады — прэзідэнт закрытага акцыянернага таварыства «Інвест-Сістэм». З 1996 па 1999 гады — старшыня праўлення АКБ «Беларускі Біржавы Банк».

З 1990 па 2010 год з’яўляўся таксама старшынёй Камітэта па мясцовым аблігацыйных пазыках пры Праўленні адкрытага акцыянернага таварыства «Белбізнесбанк», старшынёй назіральнага Савета закрытага акцыянернага таварыства «Інвест-Сістэм».

Уладзімір Еўтух памёр 7 красавіка 2010 г. на 79-м годзе жыцця ў г. Мінску[3]. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Біяграфія Уладзіміра Гаўрылавіча Евтуха на афіцыйным сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
  2. 2,0 2,1 Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  3. Евтух Владимир Гаврилович (некролог). «Рэспублика» (9 красавіка 2010). Праверана 5 верасня 2014.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць