Уладзімір Георгіевіч Булатаў
Уладзімір Георгіевіч Булатаў (30 чэрвеня 1929, г. Новасібірск — 19 лютага 1976) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка, скачкі з шастом). Заслужаны майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1975)[1].
Уладзімір Георгіевіч Булатаў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | Лёгкая атлетыка, скачкі з шастом |
Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1929 |
Памёр | 19 лютага 1976 (46 гадоў) |
Грамадзянства |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Кіеўскі інстытут фізічнай культуры ў 1953 годзе. З 1961 старшы трэнер па скачках з шастом зборнай юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы, у 1967-68 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства[1].
Спартыўныя дасягненніПравіць
Рэкардсмен Еўропы, СССР. Лепшы вынік — 4 метры 64 см (1959)[1].
ПамяцьПравіць
З 1978 праводзяцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава[1][2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Булатов Владимир Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.
- ↑ В рамках чемпионата Республики Беларусь состоится международный турнир по прыжкам с шестом памяти Владимира Булатова (руск.)