Уладзімір Глебавіч Сакалоў

Уладзімір Глебавіч Сакалоў — беларускі этнограф і фалькларыст 2-й пал. XIX ст. Член Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, Рускага геаграфічнага таварыства.

Уладзімір Глебавіч Сакалоў
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст
Месца працы
Член у

3 1863 жыў у Мінскай губерні, працаваў у Тураве, Мазыры міравым пасрэднікам, надворным саветнікам, міравым суддзёю. Друкаваўся ў «Минских губернских ведомостях», «Минских епархиальных ведомостях» і інш. Аўтар артыкулаў: «Нарысы нораваў Барысаўскага павета», «Нарысы народных святкаванняў і маленняў на Палессі», «Палессе: Паездка на возера Князь-Жыд», «Ліст з Палесся» (усе 1869), «Тураўская кантата св. Іаану Хрысціцелю» (1879), «Дзе мошчы св. Кірылы Тураўскага?» (1884). Адзін з першых запісаў легенды пра Князь-возера. Рабіў этнаграфічныя замалёўкі.

Літаратура правіць