Уладзімір Пятровіч Грамовіч
Уладзімір Пятровіч Грамовіч (нар. 30 верасня 1948, Мінск) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).
Уладзімір Пятровіч Грамовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Крыштальны анёлак (2011) |
Біяграфія
правіцьЗ 1967 года працуе ў Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць
правіцьЯго персанажы-лялькі арганічныя, выразныя, каларытныя. У спектаклях для дзяцей сыграў ролі: Дзед («Дзед і Жораў» В. Вольскага), кот Максім («Граф Глінскі-Папялінскі» А. Вольскага), Першы прыдворны («Салавей » паводле Х. К. Андэрсена), Іван («Канёк-Гарбунок » паводле П. Яршова), Жак («Кот у ботах» Г. Уладычынай). Найбольш поўна раскрылася індывідуальнасць акцёра ў рэпертуары для дарослых: Адам («Боская камедыя » І. Штока), Іван («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), Іван Бяздомны («Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава), Апалон («Цудоўная Галатэя» С. Дарваша і Б. Гадара ), Гаспадар таверны («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» паводле П. Нэруды) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Грамовіч Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).