Уладзімір Казіміравіч Стукаліч

юрыст, гісторык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч

Уладзімір Казіміравіч Стука́ліч[1][2] (28 кастрычніка (9 лістапада) 1856, Екабштат Курляндскай губерні, цяпер Екабпілс, Латвія — 18 кастрычніка 1918, Віцебск; Псеўданім: Веневич; Крыптанім: В. С.) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся заходнерускіх поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.

Уладзімір Казіміравіч Стукаліч
Дата нараджэння 28 кастрычніка (9 лістапада) 1856
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1918(1918-10-18) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, юрыст, краязнавец
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкай сям’і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 гадах вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 гадах на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.

Пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студзені 1889 г.; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі.

У лютым 1891 года да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886 года. У 1891 годзе выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску ўніверсітэта. У 1893 годзе пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 годзе пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слоніме і Гродне; потым вярнуўся ў Віцебск.

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў кансерватыўна-клерыкальнай грамадскай арганізацыі Беларускі народны саюз. Расстраляны паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК[3].

Бібліяграфія

правіць
  • Белоруссия и Литва: Очерки из истории городов в Белоруссии. — Витебск, 1891 (1893, 1894);
  • Мальцевские заводы. — Витебск, 1894;
  • Краткая заметка о белорусском наречии. — Витебск, 1895;
  • Н. Я. Никифоровский: Странички из недавней старины города Витебска. — Витебск, 1900;
  • М. Ковалевский: Экономический строй России. — Витебск, 1901;
  • К вопросу об устройстве университета в Витебске. — Витебск, 1903;
  • А. П. Сапунов: К 25-летию его ученой и литературной деятельности. — Витебск, 1905;
  • Н. Я. Никифоровский: 1845—1910 годы. — Витебск, 1910

і інш.

Крыніцы

правіць
  1. БелЭн 2002.
  2. ЭГБ 2001.
  3. Рудовіч, С. С. Беларускі народны саюз / С. С. Рудовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць