Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі

Уладзімір Канстанцінавіч Буко́ўскі (30 снежня 1942, Белябей, Башкірская АССР, СССР — 27 кастрычніка 2019, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі праваабаронца, пісьменнік, грамадскі дзеяч, нейрафізіёлаг. Адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР.

Уладзімір Букоўскі
руск.: Владимир Константинович Буковский
Boekovski1987.jpg
Імя пры нараджэнні руск.: Владимир Константинович Буковский
Род дзейнасці пісьменнік, праваабаронец, палітык, дысідэнт, neurophysiologist
Дата нараджэння 30 снежня 1942(1942-12-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 2019(2019-10-27)[4][5] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Konstantin Bukovsky[d]
Альма-матар
Партыя
  • Салідарнасць[d]
Узнагароды і прэміі
Сайт vladimirbukovsky.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Белябей (Башкірская АССР). Сын савецкага пісьменніка і журналіста Канстанціна Букоўскага; выхоўваўся маці. Вучыўся ў Маскве, куды сям’я вярнулася з эвакуацыі.

У агульнай складанасці ў турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў. У 1976 годзе савецкія ўлады абмянялі Букоўскага на лідара чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.

Жыў у Вялікабрытаніі. Адзін з арганізатараў арганізацыі «Інтэрнацыянал супраціўлення» (1983). У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2008 года, але яго кандыдатура не была зарэгістраваная ЦВК. У 2008 годзе прымаў удзел у арганізацыі Аб’яднанага дэмакратычнага руху «Салідарнасць», у 2009 годзе ўвайшоў у склад кіруючага органа руху — Бюро федэральнага палітсавета «Салідарнасці».

Памёр 27 кастрычніка 2019 года ў бальніцы Адэнбрукс у Кембрыджы (Вялікабрытанія) ад прыпынення сэрца.

Зноскі

  1. Vladimir Bukovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wladimir Bukowski // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vladimir Konstantinovič Bukovskij // AlKindi
  4. https://www.vladimirbukovsky.com/
  5. Vladimir Boukovsky // Babelio — 2007.
  6. https://tass.com/society/1085546

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць