Уладзімір Міхайлавіч Карыцька
Уладзімір Карыцька (нар. 6 ліпеня 1979, Маладзечна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2012)..
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уладзімір Міхайлавіч Карыцька | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 ліпеня 1979[1][2][3] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец маладзечанскага футбола, у 1999 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда», а пазней у «Славію», у якой стаў адным з найлепшых ігракоў беларускага чэмпіянату. Улетку 2001 года разам з Валерыем Стрыпейкісам перайшоў у славацкі «Ружамберак», а з 2002 года выступаў за розныя клубы расійскай Прэм’ер-лігі.
У 2007—2008 гадах паспяхова выступаў ва Украіне за адэскі «Чарнаморац». Пазней зноў вярнуўся ў Расію, з 2010 года выступаў у ФНЛ за яраслаўскі «Шыннік».
У кастрычніку 2014 года з-за канфлікту з трэнерскім штабам пакінуў стан «Шынніка», аднак кантракт з клубам працягваў дзейнічаць. У лістападзе быў арандаваны клубам Прэм’ер-лігі — тульскім «Арсеналам»[4]. 12 красавіка 2015 года забіў гол, які дапамог «Арсеналу» атрымаць перамогу над «Уфой» (1:0).
Па заканчэнні сезона 2014/15 стаў шукаць новы клуб. Некаторы час трэніраваўся разам з клубам беларускай Першай лігі «Іслач»[5]. Пазней апынуўся ў мінскім «Дынама», з якім 11 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт[6]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся ў аснове, дапамог клубу выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове і стаў капітанам каманды. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[7], аднак у лютым 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента[8]. Усяго за «Дынама» правёў 47 матчаў ва ўсіх турнірах (25 у чэмпіянаце Беларусі, 18 у Лізе Еўропы і 4 у Кубку Беларусі). У сакавіку 2017 года стала вядома, што Карыцька вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[9].
МіжнароднаяПравіць
З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, усяго правёў 40 матчаў і забіў 3 галы, у тым ліку пераможны гол у матчы супраць Нідэрландаў 21 лістапада 2007 года.
ТрэнерскаяПравіць
У чэрвені 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[10], аднак на наступны сезон пакінуў сталічны клуб.
У жніўні 2018 узначаліў моладзевы склад маскоўскага «Дынама»[11]. Пакінуў пасаду ў маі 2019 года[12] і неўзбавае быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[13]. Заставаўся на пасадзе да кастрычніка, калі зборная ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы заняла трэцяе месца, выбыла з далейшай барацьбы і спыніла існаванне.
ДасягненніПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2001
Зноскі
- ↑ Vladimir Korytko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Uladzimir Karytska // FBref.com
- ↑ VLADIMIR KORYTKO // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Тульский «Арсенал» арендовал Корытько
- ↑ Виталий Жуковский: «Хачатурян и Корытько попросили потренироваться с нами. Пласконный ищет себе новый клуб»
- ↑ Минское «Динамо» подписало Владимира Корытько и румынского хавбека Александру Някшу
- ↑ Владимир Корытько продлил контракт с минским «Динамо»
- ↑ Владимир Корытько завершил выступления за минское «Динамо»
- ↑ Владимир Корытько объявил о завершении карьеры
- ↑ Владимир Корытько вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ»
- ↑ Владимир Корытько стал главным тренером молодежки московского "Динамо"
- ↑ Владимир Корытько уволен из московского "Динамо"
- ↑ Корытько сменил Дулуба на посту главного тренера юниорской сборной Беларуси (U-19)
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)