Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі

гісторык, архівіст, краязнавец, педагог
(Пасля перасылкі з Уладзімір Краснянскі)

Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі (9 (21) ліпеня 1863 — 4 мая 1930) — беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец. Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1911—1918).

Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі
Дата нараджэння 9 (21) ліпеня 1863
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1930(1930-05-04) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера гісторыя, краязнаўства і архівазнаўства[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Бацька, Гаўрыіл Данілавіч Краснянскі (пам. 1894), патомны святар, скончыў Наўгародскую духоўную семінарыю (1847), дваццаць гадоў служыў у Руцінскім прыходзе, затым у Сафійскім саборы Ноўгарада, з 1880 г. протаіерэй Усіхсвяцкай царквы ў Рызе.

Скончыў Наўгародскую духоўную вучэльню (1877), Рыжскую духоўную семінарыю (1882). У 1886 годзе скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут, да 1896 выкладаў рускую мову ў Беластоцкім рэальным вучылішчы, з 1896 па 1903 гісторыю і геаграфію ў Мінскай гімназіі. У 1903—1906 гг. памочнік архіварыўса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, кіраўнік канцылярыі Віленскай навучальнай акругі.

У 1911—1918 гг. жыў у Віцебску ў доме № 4 па вуліцы Талстога. Працаваў дырэктарам рэальнага вучылішча (1911—1917), лектарам і выкладчыкам у навучальных установах (1918—1921), загадчыкам музея В. Федаровіча, навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара гістарычнага музея (1921—1927). У 1919—1924 гг. з'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва, акруговага грамадства краязнаўства (1924—1927).

Краязнаўчую дзейнасць пачаў з раскопак курганоў у Барысаўскім павеце. Аўтар прац па гісторыі Мсціслава, Мінскай гімназіі, старажытнай архітэктуры Віцебска і Беларусі, арганізацыі музейнай справы ў Віцебску.

Ушанаванне памяці правіць

  • У Віцебску ў гонар Уладзіміра Краснянскага ўсталявана мемарыяльная дошка[1]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-і т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 252. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 10 000 экз.