Уладзімір Аляксеевіч Кудзінаў

(Пасля перасылкі з Уладзімір Кудзінаў)

Уладзімір Кудзінаў (нар. 11 чэрвеня 1959) — бізнэсмэн, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання, адзін з ініцыятараў імпічменту Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП.

Уладзімір Аляксеевіч Кудзінаў
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 11 чэрвеня 1959(1959-06-11) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1959 г. у вёсцы Танежыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1981 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1981). Працаваў нарміроўшчыкам, юрысконсультам, галоўным бухгалтарам (1981—1990), намеснікам начальніка і адначасова начальнікам аддзела па падаткаабкладанні прадпрыемстваў падатковай інспекцыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (1990—1992). Дырэктар гандлёва-прамысловай фірмы «Івацэвічы» (1992—1997)[1].

Жанаты: жонка — Зоя Кудзінава, дзве дачкі — Наташа і Зоя[2].

Бізнес

правіць

Уладзімір Кудзінаў з 1992 г. кіраваў створаным ім гандлёва-прамысловым прыватным малым прадпрыемствам «Івацэвічы». Прадпрыемства займалася гадоўляй буйной рагатай жывёлы, перапрацоўкай і продажам мясных вырабаў. На ім працавала больш за 300 чалавек з самым высокім заробкам у раёне.

У канцы 1995 г., пасля рашэння Кудзінава балатавацца ў дэпутаты ВС, пачаўся канфлікт з мясцовай адміністрацыяй. У фірму была накіраваная праверка з падатковай інспекцыі, што надоўга паралізавала дзейнасць прадпрыемства.

У 1996 г. дадаліся іншыя праверкі, у тым ліку ад КДБ. У выніку, пад канец 1996 г. будынак фірмы перайшоў у дзяржаўную ўласнасць, а ўсе яе крамы зачыненыя[3].

Палітычная дзейнасць

правіць

У к. 1995 года Кудзінаў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання[4]. У парламенце супрацоўнічаў з грамадскім аб'яднаннем «Грамадзянскае дзеянне», быў адным з ініцыятараў імпічменту Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе 1996 г.

Выдаваў апазіцыйную газету «Газета Уладзіміра Кудзінава»[1].

Падчас рэферэндуму 1996 г. зафіксаваў і склаў пратаколы на мноства парушэнняў пры яго правядзенні ў сваёй выбарчай акрузе, матэрыялы пра гэта накіраваў у Брэсцкую і Генеральную пракуратуру РБ[3].

4 лютага 1997 г. Уладзімір Кудзінаў быў арыштаваны па сфальсіфікаваным абвінавачванні ў спробах дачы хабару службовай асобе. 4 жніўня 1997 г. суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці прызнаў яго вінаватым у неаднаразовай спробе дачы хабару і на падставе арт. 15 ч. 2 і арт. 170 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ прызначыў яму пакаранне: 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Кудзінаў віны не прызнаў і назваў дзеянні міліцыі загадзя справакаванымі[3].

Па меркаванні ПЦ «Вясна», Уладзімір Кудзінаў быў зняволены за свае палітычныя перакананні, актыўны ўдзел у працы апазіцыі Вярхоўнага Савета 13-га склікання, за ўдзел у імпічменце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Экспертная група па праблемах стварэння палітычнага клімату, вольнага ад страху і палітычнага пераследу, прызнала Уладзіміра Кудзінава палітычным зняволеным[5].

1 лютага 2001 г. суд Барысаўскага раёна перагледзеў справу Кудзінава ў сувязі з прыняццем новага Крымінальнага Кодэкса РБ, які за артыкул «дача хабару» (ч. 2 арт. 431) прадугледжвае больш мяккае пакаранне. Кудзінаву знізілі тэрмін пакарання да 5 гадоў. З улікам амністыі атрымалася, што былы дэпутат адседзеў больш раней вызначанага тэрміну.

5 лютага 2001 г. Уладзімір Кудзінаў быў вызвалены з Мінскай калоніі УЖ-15/1, што па вул. Кальварыйская[3].

На волі

правіць

У 2001 г. быў намеснікам кіраўніка выбарчага штабу С. Домаша[6], даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты У. Ганчарыка падчас выбарчай кампаніі 2001 года[1].

У тым жа 2001 годзе разам з сям'ёй пераехаў жыць ва Украіну ў Крым, дзе займаецца бізнесам, звязаным з вытворчасцю прадуктаў харчавання[7].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Дело Кудинова: громкий процесс, потрясший всю страну, в документах и фактах. — Правозащитный центр «Весна-96». — Тверь: Глобус, 1998. — 184 с. ISBN 5-7107-0032-4
  • Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году. Менск — Варшава, 2001. С.90, 189, 425.
  • Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мн.: ООО «Мэджик Бук», 2004. — 284.