Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў

(Пасля перасылкі з Уладзімір Кулакоў)

Уладзі́мір Панцяле́евіч Кулако́ў (12 кастрычніка 1936, в. Шамшы, Жаркоўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР24 кастрычніка 2022) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1984—1994).

Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў
Сцяг Старшыня Віцебскага аблвыканкама
24 снежня 1984 — лістапад 1994
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Папярэднік Іван Шыбека
Пераемнік Уладзімір Андрэйчанка
Нараджэнне 12 кастрычніка 1936(1936-10-12)[2]
Смерць кастрычнік 2022
Месца пахавання
Партыя КПСС (з 1962)[1]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га і 12-га скліканняў.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1936 года ў в. Шамшы Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1957 годзе галоўным спецыялістам саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

З 1958 па 1964 гады працаваў у сельскагаспадарчых органах Гродзенскай вобласці.

З 1964 па 1971 гады быў дырэктарам саўгаса «Малое Мажэйкава» Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[3].

Пасля працаваў дырэктарам рэспубліканскага трэста эксперыментальных баз Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

З 1978 года — начальнік рэспубліканскага аб’яднання «Сортзернапрам».

З 1981 года — першы намеснік Міністра пладовагароднінай гаспадаркі БССР.

У 1983 годзе абраны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

24 снежня 1984 года абраны старшынёй выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў[4]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1994 года.

У 1985 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання. У 1990 годзе пераабраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання (балатаваўся па Мёрскай выбарчай акрузе № 153). Быў членам ЦК КПБ.

У 1991—1999 гадах быў старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 3 21 кастрычніка 1999 года па 5 сакавіка 2007 года з’яўляўся старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя[5].

Памёр 24 кастрычніка 2022 года. Пахаваны ў Віцебску на Мазурынскіх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі