Уладзімір Лукіч Верхавец
Уладзімір Лукіч Верхавец (23 мая 1931, в. Літвінкі, Кобрынскі раён — 2 чэрвеня 2003[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР[2].
Уладзімір Лукіч Верхавец | |
---|---|
Нараджэнне |
23 мая 1931 |
Смерць | 2 чэрвеня 2003 (72 гады) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А. С. Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970). З 1953 года на камсамольскай працы ў Брэсцкай вобласці. З 1962 года 2-і сакратар Столінскага РК КПБ, з 1963 сакратар парткама вытворчага кіравання, 1-ы сакратар РК КПБ у Драгічыне. З 1970 года 1-ы сакратар Кобрынскага РК КПБ, сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1980 старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі[2].
З 1993 года правацаў метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.
Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1990)[2].
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі[3].
Зноскі
- ↑ 23 мая 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лукіча Верхаўца (1931–2003), дзяржаўнага дзеяча, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
- ↑ а б в Верховец Владимир Лукич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
- ↑ Яны кіравалі горадам і раёнам