Уладзімір Максімавіч Карчэўскі
Уладзімір Максімавіч Карчэўскі (нар. 16 ліпеня 1943, в. Кляпалі, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Уладзімір Максімавіч Карчэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Навуковая ступень | дацэнт |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрацаваў ў ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, з 1994 года дэкан Факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).