Уладзімір Марцінавіч Азін

ваенны дзеяч
(Пасля перасылкі з Уладзімір Мартынавіч Азін)

Уладзімір Мартынавіч (Міхайлавіч) Азін (лат.: Voldemārs Āziņš; 26 верасня 1895 — 18 лютага 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, камдыў.

Уладзімір Мартынавіч Азін
лат.: Voldemārs Āziņš
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1895(1895-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1920(1920-02-18)[1] (24 гады)
Месца смерці
  • невядома
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Гады службы 19161920
Званне займаў пасаду начдыва
Камандаваў 28 дывізія
Бітвы/войны Грамадзянская вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Уладзімір Мартынавіч Азін нарадзіўся ў вёсцы Мар’янава Полацкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і. Латыш. З адзнакай скончыў Полацкае гарадское вучылішча[2], з 1911 працаваў рахункаводам на фабрыцы ў Рызе, з 1915 года працаваў у Полацку[2]. У 1916 годзе быў мабілізаваны[2]. Удзельнік Першай сусветнай вайны, радавы.

У студзені 1918 года прызначаны камандзірам латышскага камуністычнага атрада[2]; затым у Вятцы фармаваў атрады Чырвонай Гвардыі[2]. Улетку 1918 года ў Вятцы У. М. Азін уступіў у РКП(б), быў прызначаны камандзірам батальёна 19-га Уральскага палка[2]. Неўзабаве полк увайшоў у склад 2-й арміі. У складзе 2-й арміі 19-ы Уральскі полк вёў баі на Казанскім кірунку, змагаўся з белагвардзейцамі і белачэхамі[2]. Пасля першых баёў Уладзімір Мартынавіч быў прызначаны камандзірам Арскай групы, якая ва ўзаемадзеянні з часткамі 5-й арміі 10 верасня 1918 года ўзяла Казань[2].

Пасля гэтага У. М. Азін быў прызначаны камандзірам 2-й зводнай дывізіі, якая вяла баі з паўсталымі супраць улады бальшавікоў працоўнымі і сялянамі ў Прыкам’і. У баях за Іжэўск[2] Уладзімір Мартынавіч праявіў асабістую храбрасць: у адказны момант бою ён асабіста павёў чырвонаармейцаў у бой. За гэты бой і за ўзяцце Іжэўска (гэта значыць, падаўленне паўстання рабочых і сялян) Азін першым з чырвоных камдываў быў ганараваны ордэна Чырвонага Сцяга.

У канцы лістапада 1918 года дывізіі У. М. Азіна (Жалезнай Азінскай[2]) быў прысвоены парадкавы нумар 28, і яна ўвайшла ў склад 2-й арміі[2].

У пачатку 1919 года дывізія Азіна ваявала на Усходнім фронце супраць войскаў А. В. Калчака. Спачатку на баку белагвардзейцаў была перавага, і Чырвоная Армія была вымушана адступаць. Яна зламала супраціў белагвардзейцаў на кірунку Чарнушка — Сарапул, а затым перайшла ў наступ на галоўныя гарады Сярэдняга Урала. Жорсткія баі ішлі ў раёне пасёлка Куеда.

У маі 1919 года Чырвоная Армія перайшла ў наступ. Галоўны ўдар нанесла 28-я дывізія пад камандаваннем У. М. Азіна. У ходзе наступлення дывізія ўзяла гарады Сарапул, Агрыз і Ялабуга. 15 ліпеня 1919 года 28-я дывізія сумесна з іншымі часткамі 2-й арміі авалодала Екацярынбургам. Неўзабаве 2-ю армію перакінулі на поўдзень для барацьбы з Дзянікіным[2]. 28-я дывізія ўвайшла ў склад 10-й арміі і вяла баі на Царыцынскім кірунку. Азін быў у гэтых баях паранены ў руку, але ў шпіталі недалячыўся і вярнуўся ў дывізію.

У лютым 1920 года 28-я дывізія фарсіравала раку Маныч[2]. 17 лютага камдыў У. М. Азін з камісарам Стэльмахам і групай разведчыкаў выехаў верхам на перадавыя пазіцыі для вызначэння становішча і рэкагнасцыроўкі. Падчас агляду мясцовасці яны сутыкнуліся з групай белаказакаў. Сыходзячы ад пагоні, Азін адстрэльваўся з рэвальвера, але пры скачку праз невялікі равок у каня лопнула папруга, і Азін упаў. Па адной з версій Уладзімір Мартынавіч Азін быў забіты казакамі пры спробе ўзяць у палон, па іншай версіі — пасля катаванняў пакараны ў станіцы Ціхарэцкая[2].

Узнагароды правіць

 
Бюст У. М. Азіна ў Полацку (1979; скульптар С. Вакар, архітэктар Ю. Казакоў)
 
Бюст У. М. Азіна ў Чарнушцы, адкрыты 22 верасня 1979 года, аўтар Ю. П. Кляшчэўнікаў

Памяць правіць

Зноскі

  1. Азин Владимир Мартинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Ладухин В. Н. Азин. — М.: 1967.
  • Кондратьев Н. Начдив Владимир Азин. — М., 1968
  • Андрей Алдан-Семенов. Красные и Белые. М.: 1975.
  • Тараткевич М. В. Уладзімір Азін. — Мн., 1971
  • Их именами названы…: Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 711 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Азін Уладзімір Марцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 23. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць