Уладзімір Марцінавіч Хадыка
Уладзімір Марцінавіч Хады́ка (3 студзеня 1905, Цітва, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 12 мая 1940, каля Улан-Удэ) — беларускі паэт, перакладчык.
Уладзімір Марцінавіч Хадыка | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Лухалі |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1940 (35 гадоў) |
Месца смерці |
|
Бацька | Марцін Хадыка |
Жонка | Фаіна Пушкарэвіч |
Дзеці | Уладзімір |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, настаўнік |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Суніцы», 1926 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. У 1923 годзе скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Менску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета.
3 1929 года жыў у Менску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. У час палітычных рэпрэсіі ў БССР, артыштаваны ноччу з 26 на 27 лістапада 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 25, кв. 4[1]. 5 кастрычніка 1937 года асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць»[1]. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ. Пасмяротна рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 года.
Творчасць
правіцьЗ вершамі выступіў у 1926 годзе (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У першым зборніку «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. У зборніку «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935) грамадзянская тэматыка, імкнуўся найбольш поўна раскрыць светаадчуванне сучасніка, паяднаць рамантычную акрыленасць з глыбокім лірызмам. Найлепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арганічным адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, наватарскай смеласцю паэтычнага мыслення, унутранай засяроджанасцю, багаццем інтанацый.
Пераклаў на беларускую мову аповесць Кузьмы Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў Уладзіміра Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы Максіма Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ы тамы Збору твораў Максіма Горкага на беларускай мове, 1935), раман Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.
На верш Уладзіміра Xадыкі «Расцём і дужэем» Аляксей Туранкоў напісаў песню.
Бібліяграфія
правіць- Суніцы: Вершы. Менск, 1926 (Кніжніца «Маладняк»)
- Радасны будзень: Вершы. Менск, 1935
- Выбраныя вершы. Менск, 1932
- Выбраныя вершы. Мінск, 1956
- [Вершы]. Мінск, 1969
- На ўзвеях дзён: Вершы. Мінск, 1986
Крыніцы
правіць- ↑ а б Хадыка Уладзімір Марцінавіч(недаступная спасылка). web.archive.org. marakou.by (14 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 23 ліпеня 2024.
Літаратура
правіць- Шушкевіч С. Уладзімір Хадыка // Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968.
- Бярозкін Р. Уладзімір Хадыка // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Маракоў Л. Уладзімір Хадыка // Роднае слова. 2002. № 10.
Спасылкі
правіцьУладзімір Марцінавіч Хадыка ў Вікіцытатніку | |
Уладзімір Марцінавіч Хадыка ў Вікікрыніцах | |
Уладзімір Марцінавіч Хадыка на Вікісховішчы |
- «Срэбная воля», або Менскія адрасы зьняволенага паэта Ўладзімера Хадыкі // Радыё Свабода, 15 траўня 2019