Уладзімір Сяргеевіч Мядзведзь

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзімір Мядзведзь)

Уладзімір Мядзведзь (нар. 4 лістапада 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Лакаматыў» з Плоўдзіва (у арэндзе з благоеўградскага «Пірына»).

Футбол
Уладзімір Мядзведзь
Поўнае імя Уладзімір Сяргеевіч Мядзведзь
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1999(1999-10-04)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя Лакаматыў (Плоўдзіў)
Клубная кар’ера[* 1]
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 6 (0)
2018 Беларусь Дынама (Брэст) 1 (0)
2019 Беларусь Слуцк 4 (0)
2019 Расія Растоў 0 (0)
2020 Расія Крылы Саветаў (Самара) 0 (0)
2020—2021 Расія Ротар (Валгаград) 3 (0)
2021 Казахстан Атырау 2 (0)
2022 Грузія Сіёні (Балнісі) 3 (0)
2023— Балгарыя Пірын (Благоеўград) 13 (0)
2024—   Балгарыя Лакаматыў (Плоўдзіў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў у мазырскай «Славіі», да сезона 2017 стаў рыхтавацца разам з асноўнай камандай мазыран, аднак у першай палове 2017 года выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» (1:0). Пазней выступаў за дубль навапалачан, часам выходзячы на замену ў аноўнай камандзе.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы чэмпіянату і ў адным матчы Кубка Беларусі.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[4]. У ліпені 2019 года стаў іграком расійскага клуба «Растоў»[5], дзе выступаў за моладзевы склад. У лютым 2020 года, пакінуўшы растоўскую каманду, накіраваўся на прагляд у «Крылы Саветаў»[6] і ў выніку стаў іграком моладзевай каманды клуба, дзе да мая паспеў згуляў у двух матчах, пасля чаго пакінуў клуб.

У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Чайкай» з Песчанакопскага, якая выступала ў ФНЛ[7], аднак хутка разарваў кантракт, пасля чаго праходзіў прагляд у валгаградскім «Ротары» і яраслаўскім «Шынніку». У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Ротара», дзе быў заяўлены за моладзевую каманду[8], а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 21 кастрычніка 2020 года ўпершыню згуляў за «Ротар» у матчы Кубка Расіі супраць «Крылаў Саветаў» (0:3), а 17 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Растовам» (0:4). У чэрвені 2021 года пасля вылету «Ротара» з Прэм’ер-лігі пакінуў клуб[9].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау»[10], у складзе якога эпізадычна з’яўляўся на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[11]. У сакавіку 2022 года папоўніў склад грузінскага клуба «Сіёні», які выйшаў у наймацнейшы дывізіён краіны[12], пакінуў яго летам таго ж года.

У лютым 2023 года стаў іграком балгарскага «Пірына»[13]. У студзені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў плоўдзіўскі «Лакаматыў»[14].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (1) дубль Славія   3 0
2017 (2) Д1 Нафтан   6 0
2018 Д1 Дынама   1 0
2019 (1) Д1 Слуцк   4 0
2019/20 (1) мол. Растоў   16 4
2019/20 (2) мол. Крылы Саветаў   2 1
2020/21 Д1 Ротар   3 0
2021 (2) Д1 Атырау   2 0
2022 (1) Д1 Сіёні   3 0
2022/23 (2) Д1 Пірын   3 0
2023/24 (1) Д1 Пірын   10 0

Крыніцы правіць

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. https://teams.by/vladimir-sergeevich-medved/player-5990/
  3. "Динамо" (Брест) подписало Медведя (руск.). football.by (6 сакавіка 2018). Праверана 19 студзеня 2024.
  4. Владимир Медведь подписал контракт с СФК "Слуцк"! (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (6 сакавіка 2019). Праверана 19 студзеня 2024.
  5. 19-летний белорусский полузащитник Владимир Медведь стал игроком "Ростова" (руск.). football.by (12 ліпеня 2019). Праверана 19 студзеня 2024.
  6. Белорусский полузащитник Медведь на просмотре в "Крыльях Советов" (руск.). football.by (13 лютага 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
  7. Белорус Медведь перешел в российскую "Чайку" (руск.). football.by (3 ліпеня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
  8. Футбол. Владимир Медведь будет выступать за молодежный состав "Ротора" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  9. Маевский и Медведь покинули "Ротор" (руск.). football.by (7 чэрвеня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
  10. "Атырау" объявил о подписании Владимира Медведя (руск.). football.by (15 ліпеня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
  11. У белорусского хавбека Медведя истек контракт с "Атырау" (руск.). football.by (18 снежня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
  12. От Лисаковича до Космынина. Все десять переходов белорусов за границей (руск.). football.by (25 сакавіка 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
  13. Владимир Медведь перешел в болгарский "Пирин" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 19 студзеня 2024.
  14. Медведь проведет вторую часть сезона в аренде в пловдивском "Локомотиве" (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.