Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі

беларускі дзяржаўны дзеяч

Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі (12 сакавіка 1968, Магілёў) — беларускі мытнік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 21 снежня 2020), Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу.

Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі
7-ы Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
з 21 снежня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Юрый Сянько
Нараджэнне 12 сакавіка 1968(1968-03-12)[1] (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць мытнік
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Узнагароды
юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 сакавіка 1968 года ў Магілёве.

У 1993 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, дзе працаваў вучнем токара, токарам, майстрам рамонтна-тэхнічнага цэха, інжынерам-тэхнолагам, майстрам рамонтна-механічнага цэха. З завода сышоў у 1994 годзе.

Паступіў на службу ў мытныя органы ў 1994 годзе на пасаду інспектара Магілёўскай мытні і прайшоў шлях да намесніка начальніка мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.

З 2007 па 2010 год працаваў намеснікам начальніка Брэсцкай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю, з 2010 па 2014 год — начальнікам упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З верасня 2014 года па сакавік 2015 года — начальнік Брэсцкай мытні. 11 сакавіка 2015 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3]. З чэрвеня 2016 года па 21 снежня 2020 года[4] працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

21 снежня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[4].

Узнагароды правіць

Зноскі