Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі
Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі (11 жніўня (30 ліпеня) 1856, в. Краснасвяцкае, Прудкаўская воласць, Смаленскі павет, Смаленскай губерні (цяпер Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці) — 7 мая 1920, Смаленская вобл.) — беларускі і рускі краязнавец, этнограф і мовазнавец.
Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 ліпеня (11 жніўня) 1856 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 мая 1920 (63 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | этнограф, фалькларыст, мовазнавец |
Навуковая сфера | этнаграфія[1], мовазнаўства[1], культуралогія і фалькларыстыка[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Усевалад Фёдаравіч Мілер |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка-двараніна. У 1868—1876 гг. вучыўся ў Смаленскай гімназіі, у 1880 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам Смаленскай жаночай гімназіі, а з 1883 г. перабраўся ў свой маёнтак, збіраў этнаграфічны, фальклёрны і лінгвістычны матэрыял. З 1902 г. працаваў інспектарам народных вучылішчаў у Разанскай губерні, а ў 1906—1917 гг. — у Ельнінскім павеце Смаленскай губерні. З 1918 г. выкладаў на чырвонаармейскіх курсах у Смаленску, у Беларускім народным універсітэце ў Маскве, у Віцебскім інстытуце народнай адукацыі і Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Падтрымліваў сувязь з А. А. Шахматавым, Я. Ф. Карскім, У. І. Ламанскім, І. В. Ягічам. Трагічна загінуў на Смаленшчыне.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Краязнаўчай работай зацікавіўся яшчэ студэнтам, слухаючы лекцыі Ф. І. Буслаева, Ф. Я. Корша, У. Ф. Мілера. Выдаў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (т. 1-4, 1891—1903)[2], напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчага характару (пра гукаперайманні, народныя прозвішчы, пра тайныя мовы краўцоў, канавалаў, мяшчан). Яго самая каштоўная праца ў галіне мовазнаўства — «Смаленскі абласны слоўнік» (1914)[3], у якім распрацавана 16 560 артыкулаў з дыялектнымі словамі руска-беларускага пагранічча. Праца складалася на падставе матэрыялаў для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», таму ілюстрацыямі ў ёй служаць і ўрыўкі з апісанняў абрадаў, звычаяў, побыту.
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. Ч. 1. — Санкт-Петербург, 1891; Ч. 2. — Санкт-Петербург, 1893; Ч. 3. — Санкт-Петербург, 1894; Ч. 4. — Санкт-Петербург, 1903.
- ↑ Добровольский В.Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.
ЛітаратураПравіць
- Гуліцкі М. Ф. Дабравольскі Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская мова. Энцыклапедыя. — Мн., 1994. — С. 172—173;
- Дмитриев В. В. В. Н. Добровольский (краткий биографический очерк). — Смоленск, 1930. — С. 3—16. (руск.)
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Добровольский Владимир Николаевич(недаступная спасылка) (руск.)