Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў
Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў (нар. 21 красавіка 1955, Мінск) — беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры.
Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 красавіка 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец, архівіст, гісторык культуры |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980). Працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, з 1995 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст.
Аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў, якія сталі падставай для правядзення рэстаўрацыйных прац на шматлікіх помніках архітэктуры Мінска. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Мінска XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхаіла Гаўсмана па гісторыі Мінска, які захоўваецца ў Пушкінскім доме[1] ў Санкт-Пецярбургу, даследаваў памятныя мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча і інш.
Аўтар кніг «Плошча Свабоды ў Мінску» (1985), «Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (1996). 3 1992 года старшыня Мінскага краязнаўчага таварыства, з 1995—намеснік старшыні Мінскай гарадской рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.[2]
УзнагародыПравіць
- Медаль Францыска Скарыны (2018)[3]
Сям’яПравіць
Мае сына Антона (нар. 1982), беларускага гісторыка.
Зноскі
- ↑ «Пушкінскі дом» — неафіцыйная назва Інстытута рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук.
- ↑ Памяць. Мінск, 2001, с. 490
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 № 359
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.