Уладзімір Мікалаевіч Каральчук

Уладзімір Мікалаевіч Каральчу́к (нар. 8 ліпеня 1958, Мінск) — беларускі кампазітар.

Уладзімір Мікалаевіч Каральчук
Дата нараджэння 8 ліпеня 1958(1958-07-08) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1982 годзе па класе баяна, і ў 1992 годзе па класе кампазіцыі Дз. Смольскага.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2000 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1992 года.

Творчасць правіць

Працуе ў розных жанрах. Музычная мова твораў абапіраецца на асаблівасці стылю сучаснай музыкі. Сярод твораў: кантата «Успамін» (1991); сімфоніі (1994, 1997, для сімфанічнага аркестра і саліруючага трамбона); «Сумны канцэрт» для флейты з сімфанічнага аркестра (1992); канцэрты для кантрабаса (1990), для альта (1996), для баяна і віяланчэлі (1998) і камернага аркестра; камерна-інструментальныя (у т. л. саната для трамбона і фартэпіяна, 1991) і вакальныя (у т. л. «Musica Doloroso» для барытона і камернага ансамбля, 1993) творы.

Літаратура правіць