Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў
Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў (28 красавіка 1931, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 16 студзеня 2021) — беларускі краязнавец, кандыдат эканамічных навук (1986).
Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 2021 (89 гадоў) |
Род дзейнасці | краязнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1986) |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткі Правіць
Скончыў Маскоўскі аўтадарожны інстытут (1955). У 1955—1992 гадах працаваў у Мінску на гарадскім транспарце, у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Беларускай політэхнічнай акадэміі. Заслужаны работнiк жыллёва-камунальнай гаспадаркi Беларусi (1981).
Аўтар краязнаўчых прац, прысвечаных Наднямонню (Уздзенскі раён), нарысаў пра вучоных У. Завітневіча і Я. Наркевіча-Ёдку. Вывучаў гісторыю народнай гаспадаркі.
Бібліяграфія Правіць
- На истоках неманских. — Мн., 1985.
- Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка. — Мн., 1988 (разам з В. П. Грыбкоўскім, В. А. Гапоненка).
- Пуцявінамі Наднямоння. — Мн., 1994.
- Асколкі параненай памяці: Аўтабіягр. аповесць / У. М. Кісялёў. — Мн.: Выд. Хурсік, 2004. — 80 с., іл.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.