Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін

беларускі мастак тэатра, афарміцель, жывапісец

Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін (24 снежня 1924, Санкт-Пецярбург28 лістапада 1994) – беларускі мастак, сцэнограф.

Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін
Дата нараджэння 24 снежня 1924(1924-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1994(1994-11-28) (69 гадоў)
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 19521965 гг. мастак Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, аформіў каля 30 спектакляў.

Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праектавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970).

З 1965 года жыў ў Мінску. Працаваў у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце пры Мастацкім фондзе БССР.

У 19701980 гг. галоўны мастак Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года.

Творчасць

правіць

Працаваў у галіне сцэнаграфіі, станковага жывапісу, займаўся афармленчым мастацтвам і мастацкім праектаваннем.

Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позняе каханне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.),«Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і інш.

Выканаў праекты афармлення Мінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі (1966), нарзаннай галерэі ў Пяцігорску (1967), мемарыяла ў Стаўрапольскім краі (1970) і інш.

Аўтар жывапісных палоцен «Восеньскае святло» (1966 г.), «Узбярэжжа» (1971 г.), «У грыбы» (1974 г.), «Пейзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Свіслач» (1979 г.), «Вечар» (1981 г.), «Светлы дзень» (1983 г.), «Ружовая раніца», калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.

З 1963 года прымаў удзел у мастацкіх выстаўках.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура

правіць