Уладзімір Мікалаевіч Мізгайлаў

вучоны ў галіне радыёфізікі і радыётэхнікі

Уладзімір Мікалаевіч Мізга́йлаў[1] (руск.: Мизгайлов Владимир Николаевич; нар. 24 верасня 1936) — вучоны ў галіне радыёфізікі[2] і радыётэхнікі[1][2], доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991).

Уладзімір Мікалаевіч Мізгайлаў
руск.: Владимир Николаевич Мизгайлов
Дата нараджэння 24 верасня 1936(1936-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 2019(2019-05-06) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера радыёфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў пасёлку Суземка (Суземскі раён Бранскай вобласці Расіі). У 1959 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, у 1962 годзе — радыётэхнічны факультэт Казанскага авіяцыйнага інстытута і ў 1962—1974 гг. працаваў у ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Синтез дискретных антенных систем по заданной диаграмме направленности с использованием экспериментальных данных». У 1974—1990 гг. на фізічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1976—1979 і з 1991 года ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (3 1976 года — дэкан факультэта, з 1991 па 2010 год — прафесар кафедры «Электратэхніка»[3]). З 2005 года У. М. Мізгайлаў у на пасадзе прафесара кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.

Навуковая дзейнасць правіць

У. М. Мізгайлаў з’яўляецца аўтарам навуковых прац па дыскрэтным слабанакіраваным антэнам лятальных апаратаў. Распрацаваў аўтаматызаваныя сродкі і спосабы пабудавання звычайных і галаграфічных выпраменьваючых прылад. Прапанаваў спосаб змянення эфектыўнай паверхні рассейвання аб’ектаў.

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў, у тым ліку «Способ построения радиоголографической антенны и плоская радиоголографическая антенна, полученная указанным способом», «Способ получения покрытия, уменьшающего обратное радиолокационное отражение, и гибкая лента, используемая при этом», «Плоская радиоголографическая антенна (ее варианты)»[4].

Сярод апублікаваных прац:

  • Синтез слабонаправленных антенных систем. — Гомель, 2066.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць